Шквальны вецер да 25—30 м/сек
Сяргей КУРКАЧ
Сёння ўдзень праз Балтыйскае мора i прыбалтыйскiя краiны на ўсход хутка рухаецца моцны Атлантычны цыклон, якi прынёс у нашу краiну штармавое надвор’е.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, ужо з ранiцы 19 студзеня вецер узмацнiўся да штармавога — 15—22 м/сек, разам з тым па большай частцы тэрыторыi краiны хуткасць яго будзе дасягаць нават 25—30 м/сек. Ападкi ў гэты дзень будуць у выглядзе дажджу, якi пачне мяняцца мокрым снегам. Тэмпература паветра складзе 3—8 градусаў цяпла, аднак па поўначы краiны тэмпературны фон знiзiцца да 0—плюс 2 градусаў. У выхадныя захаваецца няўстойлiвае надвор’е. У нядзелю атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас мокры снег, якi ў другой палове дня пачне пераходзiць у дождж. Зноў узмацнiцца парывiсты вецер з захаду, уначы з суботы на нядзелю на ўсходзе Беларусi падмарозiць да мiнус 3 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня ў тылавой частцы цыклона на тэрыторыю Беларусi пачне зацягвацца больш халоднае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава. Месцамi пройдзе кароткачасовы сапраўды зiмовы снег. Тэмпература паветра да аўторка знiзiцца ўначы да 1—6 градусаў марозу, удзень будзе каля 0. Увага! Сiноптыкi папярэджваюць, што парывы ветру да 25—30 м/сек могуць нарабiць бяды. Будзьце ўважлiвыя i асцярожныя. Спецыялiсты зноў нагадваюць бацькам у такое надвор’е лепш пакiдаць сваiх дзетак дома i не выпускаць гуляць на двор самастойна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень праз Балтыйскае мора i прыбалтыйскiя краiны на ўсход хутка рухаецца моцны Атлантычны цыклон, якi прынёс у нашу краiну штармавое надвор’е
|
|