Моладзь iдзе ў дэпутаты
Iна АРЭХАВА
Як паказалi вынiкi праведзенага ў мiнулую нядзелю галасавання, дэпутатамi ў мясцовыя Саветы розных узроўняў сталi 1465 членаў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.
Паводле слоў першага сакратара ЦК БРСМ Леанiда Кавалёва, у склад абласных i Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў увайшлi 17 чалавек, у раённыя — 358, у гарадскiя — 44, у пасялковыя i сельскiя — 1046. У акруговых выбарчых камiсiях працавалi 338 членаў Саюза, у якасцi назiральнiкаў у камiсii па выбарах у мясцовыя Саветы былi накiраваны 5989 чалавек. Ва ўчастковых выбарчых камiсiях былi задзейнiчаны 3504 члены БРСМ, у тэрытарыяльных — 481. Усяго ў кампанii ўзялi ўдзел 11 777 актывiстаў БРСМ. Каля 50 000 маладых людзей паўдзельнiчалi ў акцыi-марафоне «Моладзь выбiрае!», праведзенай напярэдаднi выбараў. Яе асноўнай мэтай, як адзначыў Леанiд Кавалёў, было фармiраванне ў маладога пакалення пазiтыўнага стаўлення да працэсаў, якiя адбываюцца ў галiне сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паказалi вынiкi праведзенага ў мiнулую нядзелю галасавання, дэпутатамi ў мясцовыя Саветы розных узроўняў сталi 1465 членаў Беларускага рэспублiканс
|
|