21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«А ты спытай у свайго хлопца, чаму ён не пайшоў у армiю?.. »

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

15 студзеня пачалася адпраўка прызыўнiкоў да месца нясення службы. Толькi за адзiн дзень, у панядзелак, каля тысячы хлопцаў былi накiраваны ў вайсковыя часцi Беларусi. Зiмовая прызыўная кампанiя завяршаецца — да канца студзеня ў казармы на месцы звольненых у запас былых салдатаў «тэрмiновай» прыйдуць каля 10 000 новых абаронцаў краiны.

Абавязак праходзiць воiнскую службу, як расказаў кiраўнiк усiх прызыўных кампанiй, начальнiк арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сiл — намеснiк начальнiка Генштаба генерал-маёр Iгар Глод, неабходна захоўваць у кожнай дзяржаве. «Некаторыя краiны, у якiх армiя цалкам складаецца з кантрактнiкаў, наёмных салдатаў, ужо ўсвядомiлi неабходнасць прызыву на службу сваiх грамадзян», — лiчыць ён. I падкрэслiвае, што «беларускай армii зараз патрэбны разумныя, надзейныя хлопцы, якiя ў стане выканаць i вучэбную задачу, i асаблiва баявую, i мы праводзiм адбор лепшых для нясення службы. На сучасным этапе, калi рэфармаванне армii ўжо праведзена, мы працуем над якасцю камплектавання нашага войска».

I тым не менш, ужо некалькi гадоў запар кантрактнiкаў у нашай армii становiцца ўсё больш. Паводле папярэднiх падлiкаў, да 2010 года iх колькасць дасягне 50 працэнтаў ад усiх вайскоўцаў. Сёння беларуская армiя на 23 працэнты сфармiравана з кантрактнiкаў. Гэтыя ваеннаслужачыя маюць магчымасць прайсцi школу прапаршчыкаў i атрымаць званне. Калi служыш на кантракце старанна, можна трапiць i ў Ваенную акадэмiю, пасля якой даюцца афiцэрскiя пагоны. Аднак гэта не значыць, што ад тэрмiновай службы збiраюцца адмовiцца — выконваць канстытуцыйны абавязак нашы хлопцы будуць як i раней. «На кантракт» бяруць прафесiяналаў па спецыяльнасцi, у якой зацiкаўлена тая цi iншая вайсковая часць. Напрыклад, вадзiцелi аўтамабiляў, амаль усе, не служаць у войску, а працуюць у iм, за выключэннем тых выпадкаў, дзе салдата вучаць кiраваць ваеннай машынай. Цiкава, што i кухараў сярод вайскоўцаў, якiя праходзяць тэрмiновую службу, таксама ўжо не сустрэнеш, зараз у ваенных часцях ежу гатуюць былыя «цывiльныя». Ёсць нават i часцi, дзе служаць адны толькi кантрактнiкi. Аднак iснуюць i фармiраваннi, дзе замест кантрактнiкаў набiраюць маладых салдат. Зноў жа, усё гэта робiцца згодна з прынцыпам удасканалення сiстэмы дзейнасцi беларускай армii, поўнага i якаснага яе фармiравання.

Такiм чынам, служыць у армii трэба, i ад гэтага не адмовiшся. Вайсковая спецыяльнасць, дарэчы, зноў стала папулярнай i запатрабаванай. I не толькi ў грамадстве. Iгар Глод мяркуе, што вайскоўцам быць прэстыжна па любых падлiках:

— Я жадаю, каб кожная дзяўчына пацiкавiлася ў свайго хлопца: як здарылася, што ён застаўся дома, тады як павiнен быў па ўсiх аб’ектыўных абставiнах пайсцi служыць. На самай справе, з усёй сур’ёзнасцю звяртаюся да маладых прадстаўнiц слабога полу. Спытайце ў сваёй моцнай паловы: «А чаму ты не ў армii?». I паслухайце, што ваш выбраннiк адкажа: не хачу... не магу... нешта не дазваляе... Вынiкi зрабiце самастойна.

Пасля таго, як у 2005 годзе былi ўведзены папраўкi ў заканадаўства, юнакi пачалi прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi за ўхiленнi ад нясення тэрмiновай службы. У летнi прызыў мiнулага года ваенныя камiсарыяты накiравалi хадайнiцтвы ў пракуратуры аб прыцягненнi да адказнасцi больш чым 8 тысяч юнакоў. Выяўлены склад злачынства, i, адпаведна, вызначана крымiнальная адказнасць толькi ў 206 выпадках. Разам з тым вялiкая колькасць хадайнiцтваў паступiла з-за таго, што некаторыя юнакi з недастатковай увагай ставяцца да пытання выканання ваеннага абавязку. У прыватнасцi, беларускiя хлопцы, якiя вучацца або працуюць за межамi нашай краiны, павiнны стаць на ўлiк у беларускiх дыпламатычных прадстаўнiцтвах у той цi iншай дзяржаве. У адваротным выпадку фiксуецца парушэнне закона. Адхiленнем ад нормы закона лiчыцца i няяўка па павестцы, адмова ад удзелу ў прызыўной рабоце.

Да слова, у размове з некаторымi хлопцамi прызыўнога ўзросту журналiсту «Звязды» даводзiлася чуць наконт службы ў армii рознае. Ёсць сярод меркаванняў i такiя думкi, як «ад службы буду «касiць», а калi не атрымаецца — усё роўна не пайду ў войска. Калi прычэпяцца, заплачу штраф, i тады мая праблема знiкне». Iгар Глод адказвае такiм «разумнiкам»:

— Крымiнальнае пакаранне — гэта занадта вялiкi кошт за тое, каб не iсцi ў армiю. Канешне, з цягам часу яно гасiцца, iснуюць i iншыя заканадаўчыя правiлы выпраўлення ўласнай «рэпутацыi», але след ад гэтага правапарушэння застанецца назаўсёды, i адбiваецца i на кар’еры, i на ўсiм жыццi чалавека, нават калi юнак толькi пасядзiць на лаве падсудных i адкараскаецца штрафам. А ўвогуле, я лiчу што несур’ёзна i вельмi неразумна iсцi на лаву падсудных з-за таго, што не жадаеш служыць.

Перад самым надыходам Новага года, 31 снежня, кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ, у якiм адтэрмiноўка на гэты год была прадастаўлена чатыромстам васьмі-дзесяці аднаму юнаку. Маладыя людзi працуюць у сельскiх раёнах, забруджаных пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС, настаўнiкамi, механiзатарамi, спецыялiстамi сельскай гаспадаркi, таму дзяржаве яны прынясуць больш карысцi, калi застануцца «на грамадзянцы». Пытанне адтэрмiновак увогуле зараз будзе вырашаецца больш гiбка, i з улiкам перш за ўсё iнтарэсаў прызыўнiка. Акрамя службы ў армii, малады чалавек адказны i за выкананне iншых сацыяльных задач, якiя таксама карысныя для грамадства i яго асабiста. I перашкаджаць у дасягненнi жыццёвых мэтаў нiхто не збiраецца. Таму, як паведамiў Iгар Глод, падрыхтаваны законапраект, згодна з якiм плануецца прадаставiць адтэрмiноўкi для новых катэгорый прызыўнiкоў:

— Выпускнiкам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў трэба даць магчымасць працягнуць адукацыю. Былым студэнтам, якiя трапiлi ў аспiрантуру, дактарантуру, таксама трэба адтэрмiноўка для заканчэння навучання. Мы прадугледзелi магчымасць i для маладых сем’яў, якiя чакаюць нараджэння дзiцяцi. Зараз адтэрмiноўка даецца толькi маладому бацьку, якi ўжо мае нованароджанага. Калi ж жонка прызыўнiка была цяжарнай, ён усё роўна трапляў ва Узброеныя Сiлы, i потым датэрмiнова звальняўся ў запас у сувязi з нараджэннем дзiцяцi. У вынiку дзяржава выдаткоўвала сродкi i для прызыву, а потым яшчэ i для звальнення чалавека ў запас. У выпадку прыняцця законапраекта прызыўнiку дастаткова будзе прадставiць прызыўной камiсii даведку аб цяжарнасцi жонкi, i ён атрымае адтэрмiноўку, да дасягнення дзiцем трохгадовага ўзросту.

У выпадку, калi з законапраекта дакумент ператворыцца ў закон, адтэрмiноўка не будзе азначаць вызваленне ад вайсковай службы. Разлiчана, што пасля задавальнення сваiх планаў, скажам працягу адукацыi або нараджэння дзiцяцi, прызыўны ўзрост дазволiць маладому чалавеку яшчэ i ў армii паслужыць.

Рэзервовую службу таксама чакаюць некаторыя змяненнi, якiя арыентаваны на ўдасканаленне якасцi падрыхтоўкi байцоў. Адбiраюць на яе, як i ў мiнулыя гады, у час летняга прызыву, прычым перавага аддаецца выпускнiкам вышэйшых навучальных устаноў, якiя якраз у першай палове цёплага сезона атрымлiваюць дыплом. Колькасць месцаў для рэзервiстаў у армii застанецца без змяненняў — тры тысячы чалавек.

— Рэзервовая служба цалкам даказала сваю карысць i мэтанакiраванасць. У 2004 годзе мы прызвалi ў рэзерв толькi 820 чалавек, i ўжо на наступны раз пашырылi набор да трох тысяч. 790 «першых» прызыўнiкоў ужо скончылi службу i займаюцца асноўным родам дзейнасцi. Зараз службу ў рэзерве працягваюць праходзiць 6 тысяч хлапцоў, — расказаў Iгар Глод.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 студзеня пачалася адпраўка прызыўнiкоў да месца нясення службы. Толькi за адзiн дзень, у панядзелак, каля тысячы хлопцаў былi накiраваны ў вайсковы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика