Бацька забіў аднагадовую дачку?
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Пракуратура Петрыкаўскага раёна ўзбудзiла крымiнальную справу ў адносiнах да бацькi па падазрэнню ў забойстве аднагадовай дачкi. Дзiця памерла ад атрыманай чэрапна-мазгавой траўмы.
Як паведамiў начальнiк аддзела па справах непаўналетнiх i моладзi пракуратуры Гомельскай вобласцi Леанiд Браткоўскi, 17 студзеня ў 19.44 у мiлiцыю паступiла паведамленне аб гiбелi аднагадовай дзяўчынкi. Пры высвятленнi абставiнаў здарэння было ўстаноўлена, што ў гэты час з дзiцем знаходзiўся 44-гадовы бацька. Ён вярнуўся з працы ў стане алкагольнага ап’янення. Пад пагрозай сякеры выгнаў з дома жонку i траiх дзяцей. Самае малодшае дзiця засталося ў хаце. Калi мацi змагла вярнуцца дадому, яна знайшла акрываўленае цела дачкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Петрыкаўскага раёна ўзбудзiла крымiнальную справу ў адносiнах да бацькi па падазрэнню ў забойстве аднагадовай дачкi. Дзiця памерла ад атры
|
|