Найлепшы аўтамабiль — новы
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Летась у Беларусi было прададзена новых легкавых аўтамабiляў у 2 разы больш, чым у 2005 годзе.
Для параўнання. Калi ў 2005 годзе беларусы набылi 4900 новых аўто, то летась — 10 020 такiх машын. Як адзначыў РR-менеджар кампанii «Атлант-М Фарцойгхандэль» Арцём Ганцоў, рэзкаму ўсплёску продажу новых легкавiкоў садзейнiчалi два асноўныя фактары: унiфiкацыя мытных пошлiн для фiзiчных i юрыдычных асоб, а таксама дынамiчнае развiццё аўтакрэдытавання. Па-ранейшаму лiдарства ў рэйтынгу «прадаваемасцi» сярод новых аўто ўтрымлiваюць поўнапрывадныя машыны. Першае месца заняла японская кампанiя Tоуоtа: летась беларусы набылi 210 аўтамабiляў мадэлi «Lаnd Сruisеr» i 176 — «RАV-4». Нечаканую папулярнасць набыла расiйская «Сhеvу Nivа». У мiнулым годзе былi прададзены 353 новыя аўто гэтай мадэлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Беларусi было прададзена новых легкавых аўтамабiляў у 2 разы больш, чым у 2005 годзе |
|