Пачаўся мусульманскi новы год
Уладзiмiр ВАСIЛЬКОЎ, БЕЛТА
Мусульмане Беларусi i ўсяго свету святкуюць надыход новага, 1428 года па iсламскiм календары.
Як паведамiў старшыня Мусульманскага рэлiгiйнага аб’яднання Беларусi муфцiй Абу-Бекiр Шабановiч, у гэту ноч па мусульманскiм календары адзначаецца дзень хiджры — перасялення прарока Мухамеда з Мекi ў Медзiну, якое стала пачаткам сусветнай iсламскай мiсii. Надыходу новага года папярэднiчаюць пятнiчная малiтва i ўрачыстая пропаведзь мулы. Месяцавы мусульманскi год працягваецца 354 днi i падзяляецца на 12 месяцаў. Кожны няцотны месяц месяцавага года мае 30 дзён, а цотны — 29. Кожны трэцi год мусульманскага месяцавага календара — высакосны (355 дзён). Паколькi год па месяцавым календары карацей за сонечны, час яго надыходу штогод змяшчаецца. Сёння ўсе мусульманскiя краiны жывуць па агульнапрынятым хрысцiянскiм календары, а па месяцаваму летазлiчэнню вызначаюць толькi асноўныя падзеi ў рэлiгiйным жыццi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мусульмане Беларусi i ўсяго свету святкуюць надыход новага, 1428 года па iсламскiм календары
|
|