21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Смачнае маскоўскае жыццё»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Карцiнкi з натуры

Маскву некалi ў сярэднявеччы, калi не памыляюся, трапна называлi «трэцiм Рымам». Цяжка сказаць, што цяпер з таго «рымскага» перыяду засталося ў расiйскай сталiцы, але калi параўноўваць са старажытным Рымам, то, як i ў тым антычным горадзе, хлеба i вiдовiшчаў у сённяшняй Маскве досыць.

Казаць, што Масква — хлебны горад, значыць нiчога не сказаць. Месцаў добра выпiць i смачна паесцi ў Маскве больш чым дастаткова. Штомесяц адчыняюць дзверы некалькi новых рэстаранаў, i iх колькасць iдзе ўжо на тысячы. Навiчкi iмкнуцца заваяваць прыхiльнасць наведвальнiкаў экстравагантным iнтэр’ерам, арыгiнальнай кухняй, бездакорным абслугоўваннем, уменнем прадбачыць жаданнi i капрызы багатых наведвальнiкаў.

Вытанчаныя стравы з далiкатэснай рыбы i экзатычных морапрадуктаў шырока прадстаўлены ў меню дарагiх рэстаранаў. У «Моры часу» ёсць асаблiвыя стравы з рыбы барамунды, якую ловяць ля берагоў Аўстралii.

Заможныя масквiчы нярэдка аддаюць перавагу рэстаранам з замежнымi кулiнарамi. Не тое што не давяраюць айчыннай кухнi, але... Таму ў Маскве як звычайная рэч успрымаецца, калi, як, напрыклад, у рэстаране французскай кухнi «Парызын» шэф-повар з Францыi, а шэф-кандытар — з Iталii, калi з гэтых i iншых краiн для рэстаранаў двойчы на тыдзень дастаўляюцца свежыя прадукты. У новым вялiкiм рэстаране «Дайкон сушы энд нудл хаус» повары з Iнданезii i Тайланда гатуюць японскiя, тайскiя, сiнгапурскiя, iнданезiйскiя стравы.

Асаблiвы i найбольш прыбытковы перыяд для маскоўскiх рэстаранаў — Ражство i Новы год. Высакакласныя рэстараны лiтаральна са скуры лезуць (а як iнакш у рынкавых умовах), каб зацягнуць да сябе i дагадзiць патэнцыяльным багатым наведвальнiкам. Таму ўсё павiнна быць на вышэйшым узроўнi: арыгiнальныя навагоднiя дэкарацыi, элiтныя гатункi шампанскага, вiскi, каньяку, на закуску не проста смачная i здаровая з далiкатэсаў ежа, а сапраўдныя гастранамiчныя сюрпрызы i шэдэўры ад лепшых маскоўскiх i замежных повараў, незвычайны дэсерт, бяспройгрышная латарэя, цудоўны вiд на Маскву, пажадана на Крэмль. Напрыклад, такiм чынам iнтрыгуе вядомая гасцiнiца «Нацыяналь», дзе ёсць магчымасць правесцi нясумна навагоднюю ноч за паўцаны ў апартаментах у стылi Людовiка ХVI або ў прэзiдэнцкiм нумары з панарамай Крамля.

Гасцям карпаратыўнага пераднавагодняга свята ў знакамiтым гатэлi «Балчуг» на выбар прапаноўвалi тры праграмы: «сярэбраная», «залатая» i «плацiнавая». Зразумела, самая смачная — апошняя. Яе спецыяльнае меню, мiж iншым, уключала тэрын з дзiчыны, крэпiнет з голуба з артышокамi, кансамэ з аленiны, тарталеткi мока-маскарпонэ.

Навагодняя праграма атэля «Марыёт» уключала ў сябе творчае асэнсаванне i спалучэнне ў адно цэлае аж трох самых вядомых у свеце карнавалаў: Венецыянскага, Новаарлеанскага i Бразiльскага (па ўзору Рыо-дэ-Жанейра). Тут былi вогненныя танцы, конкурсы, выбары караля i каралевы агульнага карнавалу. Гастранамiчная частка свята была загадзя дакладна прадуманая: стравы бразiльскай i паўночнаiтальянскай кухнi, крэольскiя далiкатэсы Новага Арлеана, напрыклад, ананас у полымi моцнага рому.

Якiя толькi вiдовiшчы i шоу не адбываюцца ў Маскве! Шматфункцыянальны комплекс «Сурыкаў Hаll», акрамя звычайных забаў, прапануе эксклюзiўнае лазернае шоу. Прычым па сюжэту, падказанаму загадзя клiентамi. Гатэль «Чырвоны Халмп» вырашыў здзiвiць наведвальнiкаў нечаканым шоу «Страсцi па вiну» са спецыяльнай вячэрай — да кожнай стравы было падабрана адпаведнае вiно. Не менш старанна складзена i забаўляльная праграма: спявала амерыканская оперная зорка, выступалi аргенцiнскiя танцоры танга, iспанскiя выканаўцы фламенка. У час «Фуд-шоу» («фуд» з англiйскай — «ежа») для маскоўскiх гурманаў гваздом праграмы стаў паказ шакаладных сукенак, так бы мовiць, плён сумесных творчых намаганняў кандытараў i модных дызайнераў.

Рэстаранны бiзнэс ужо выдатна засвоiў славутыя мясцiны Масквы. Напрыклад, яе, без перабольшання, сэрца — Красную плошчу. Там пад дахам Дзяржаўнага гiстарычнага музея адкрыўся рэстаран «Красная плошча, дом 1». Яго «канёк» — смачныя гiсторыi. У прамым сэнсе слова. Рэстаран штомесяц ладзiць так званыя гiстарычныя абеды. Гэта суцэльны спектакль, у ходзе якога аднаўляецца тая цi iншая знакамiтая трапеза, якая ўвайшла ў гiсторыю Расiйскай iмперыi. Яе арганiзатары, каб заманiць наведвальнiкаў, iмкнуцца да дробязяў паўтарыць антураж i атмасферу таго знакамiтага застолля, яго меню — у першую чаргу. Так, на апошнiм гiстарычным абедзе ў гонар Георгiеўскiх кавалераў (iх некалi давалi расiйскiя iмператары ў гонар гадавiны заснавання ордэна святога Георгiя), згодна з традыцыямi, яго ўдзельнiкаў частавалi, у прыватнасцi, юшкай «Баграцiён» са слаёнымi пiражкамi i расцягаямi, катлетамi «Iмперыял» з баранiны, пуншам «Вiкторыя». Дадаткова былi наладжаны выставы музейных экспанатаў па тэме абеду, iграў ваенны палкавы аркестр.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маскву некалi ў сярэднявеччы, калi не памыляюся, трапна называлi «трэцiм Рымам». Цяжка сказаць, што цяпер з таго «рымскага» перыяду засталося ў расiйс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика