Падазраюцца ў хабарнiцтве
Затрыманы намеснiк старшынi Мсцiслаўскага райвыканкама, якi падазраецца ў хабарнiцтве. Паводле папярэдняй iнфармацыi, ён збiраўся атрымаць 500 долараў ад прадстаўнiка камерцыйнай структуры i браўся ўрэгуляваць для фiрмы пытанне аб iльготнай арэндзе нежылога памяшкання вялiкай плошчы.
У Мсцiслаўскiм раёне таксама затрыманы старшыня райспажыўсаюза, якi падазраецца ў атрыманнi хабару. Папярэдне вядома, што ён атрымаў ад магiляўчанiна каля мiльёна рублёў у якасцi падзякi за водпуск цэменту з выдзеленай на раён квоты. А ў Магiлёве, прама ў аўтамабiлi на вулiцы, быў затрыманы мужчына, якога антыкрызiсны кiраўнiк ААТ «Гарбар» папрасiў стаць пасрэднiкам у перадачы грошай. Падазраецца, што за 17,5 тысячы долараў ад аднаго з магiлёўскiх прадпрымальнiкаў антыкрызiсны кiраўнiк абяцаў паклапацiцца пра знiжэнне балансавага кошту некалькiх пабудоў, якiя належаць прадпрыемству-банкруту. Ул. iнф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманы намеснiк старшынi Мсцiслаўскага райвыканкама, якi падазраецца ў хабарнiцтве |
|