Чыгунка пад абстрэлам падлеткаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
На беларускую чыгунку некаторыя падлеткi, а падчас i пенсiянеры, прыходзяць у лiтаральным сэнсе з каменем за пазухай.
Паводле звестак намеснiка начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце Мiхаiла Нелiповiча, летась на чыгуначных аб’ектах было зарэгiстравана каля 400 правапарушэнняў. Непаўналетнiя вандалы кiдалi камянi ў вокны цягнiкоў, клалi на рэйкi пабочныя прадметы, трыбушылi сродкi сiгналiзацыi i сувязi. Агульная сума ўрону склала больш за 22 мiльёны рублёў. Хулiганы стваралi часам рэальную пагрозу бяспецы чыгуначнага руху, а значыць жыццю i здароўю людзей. Нездарма ж, па 40 такiх фактах былi ўзбуджаны крымiнальныя справы. Праваахоўным органам удалося ўстанавiць палову «чыгуначных» хулiганаў. У асноўным гэта непаўналетнiя. Аднак быў зафiксаваны выпадак, калi на такiя «подзвiгi» невядома па якой прычыне пацягнула i пенсiянера. Жыхар вёскi Меньхаўшчына Барысаўскага раёна зрабiў барыкаду з бярозавых бярвенняў на шляху цягнiка «Львоў — Санкт-Пецярбург». Машынiсту давялося прымянiць экстранае тармажэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На беларускую чыгунку некаторыя падлеткi, а падчас i пенсiянеры, прыходзяць у лiтаральным сэнсе з каменем за пазухай
|
|