21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Сесія» на пяцёрку

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пяці дзён 23-й зімовай Універсіяды ў італьянскім Турыне ў беларускай каманды спартсменаў-студэнтаў пяць медалёў (тры залатыя, сярэбраны і бронзавы). Аўтаркай самай «свежай» перамогі стала біятланістка Дар’я Дамрачова, якая заняла першае месца ў спрынце на 7,5 кіламетра, апярэдзіўшы бліжэйшую саперніцу на 20 секунд.

«Вікторыя» прынесла перамогу

Зборная Беларусі па гандболу выйграла ва ўсіх трох сустрэчах першага кваліфікацыйнага раунда і прабілася ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы. У брэсцкім спорткомплексе «Вікторыя» каманда Спартака Мірановіча перамагла малдаван (40:24), кіпрыётаў (31:23) і славакаў (29:27).

БАТЭ ў кроку ад чвэрцьфіналу

У стартавым матчы традыцыйнага міжнароднага турніру ў Маскве «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці» барысаўскі БАТЭ аказаўся мацнейшым за таджыкскую каманду «Рэгар-ТадАз» — 2:0 (дубль у актыве Віталя Радзівонава). З такім жа лікам завяршылася наступная сустрэча беларусаў з другім саставам расійскага ЦСКА, але ўжо на карысць гаспадароў спаборніцтваў. Ці выйдуць падначаленыя Ігара Крыушэнкі з групавога этапу ў чвэрцьфінал, стане вядома сёння ўвечары пасля процістаяння барысаўчан і казахстанскага «Актобе» (далей праходзяць дзве лепшыя дружыны квартэта). Пакуль сапернік знаходзіцца на трэцяй пазіцыі з 2 ачкамі, а БАТЭ — на другім месцы з 3. Дарэчы, беларус Вячаслаў Глеб, які выступае за літоўскі «Каўнас», на 90-й хвіліне забіў у вароты грузінскага «Сіёні» пераможны гол, а яшчэ адзін наш легіянер, нападаючы ціраспальскага «Шэрыфа» Аляксей Кучук, дапамог выйграць у азербайджанскага «Бакы».

Трэнер выбраны

Новым галоўным трэнерам хакейнага клуба «Дынама» стаў 37-гадовы настаўнік маладзёжнай зборнай Беларусі Эдуард Занкавец. Ён змяніў на гэтай пасадзе славака Любаміра Покавіча, які ўзначальваў каманду з 2005 года.

Годны дэбют

Дэбютанты ралі Сяргей Шкель і Аляксандр Інус праехалі круг гонару вакол Ружовага возера і фінішавалі на аўтамабільным марафоне «Лісабон-Дакар» на 105-й пазіцыі ў абсалютным заліку. Для навічкоў такі вынік выступлення вельмі паспяховы. Дарэчы, на 14-м этапе гонкі з-за спынення сэрца загінуў яшчэ адзін матацыкліст — француз Эрык Обіжу. Нагадаем, што на 4-м этапе разбіўся паўднёваамерыканец Элмер Сайманс, а на 13-м у аварыю трапіў іспанец Марк Кома, але застаўся жывым.

Валуеў наблізіўся да сусветнага рэкорда

Расіянін Мікалай Валуеў абараніў тытул чэмпіёна свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі ў суперцяжкай вазе. У швейцарскім Базелі ён засмуціў амерыканца Джаміля Маклайна тэхнічным накаўтам у трэцім раундзе. Дарэчы, Валуеў тры разы абараняў тытул, які заваяваў у снежні 2005 года, і наблізіўся да сусветнага рэкорда Рокі Марчыяна: той завяршыў кар’еру з 49 перамогамі, а на рахунку расіяніна іх ужо 46.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля пяці дзён 23-й зімовай Універсіяды ў італьянскім Турыне ў беларускай каманды спартсменаў-студэнтаў пяць медалёў (тры залатыя, сярэбраны і бронза
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика