Грошы, золата, камп’ютары...
Барыс ПРАКОПЧЫК
Галоўным прызам першага тыражу новай грашова-рэчавай латарэi «Прынёманская» Навагодняя» стаў не аўтамабiль, а грошы на яго пакупку — 15 мiльёнаў рублёў.
Менавiта такi варыянт палiчылi аптымальным арганiзатары латарэi. Справа ў тым, што быў выпадак, калi ўладальнiца галоўнага прыза, пажылая жанчына, адмовiлася ад машыны i патрабавала яе грашовы эквiвалент. Ад рэалiзацыi бiлетаў «Прынёманскай» Навагодняй» было атрымана 155 мiльёнаў 195 тысяч рублёў, а прызавы фонд склаў 70 мiльёнаў рублёў. Шчаслiўчыкi атрымалi тры камп’ютары, залатыя злiткi, мабiльныя тэлефоны, тэлевiзары i iншую бытавую тэхнiку, было i шмат грашовых выйгрышаў. Заснавальнiкам новай латарэi, якая прыйшла на змену сваёй папярэднiцы — «Гараднiцы», таксама з’яўляецца Гродзенскi аблвыканкам. Сродкi ад продажу бiлетаў накiроўваюцца на вырашэнне сацыяльных пытанняў i развiццё спорту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўным прызам першага тыражу новай грашова-рэчавай латарэi «Прынёманская» Навагодняя» стаў не аўтамабiль, а грошы на яго пакупку — 15 мiльёнаў рублё |
|