«Хуткую дапамогу» будзем выклiкаць па новаму нумару — «103»
Надзея НIКАЛАЕВА
Як стала вядома карэспандэнту «Звязды», у ноч з 30 на 31 сакавiка 2007 года плануецца замянiць звыклыя для ўсiх беларусаў тэлефонныя нумары службы па надзвычайных сiтуацыях, органаў унутраных спраў i «хуткай дапамогi» «01», «02» i «03» на «101», «102» i «103».
Гэты пераход рыхтаваўся даўно i звязаны ён з прывядзеннем тэлефоннай нумарацыi Беларусi ў адпаведнасць з мiжнароднымi стандартамi. Прычым зменяцца тэлефоны не толькi экстраных службаў, а ўсiх даведачных службаў i арганiзацый, тэлефонны нумар якiх пачынаецца з лiчбы «0». У блiжэйшыя днi прадстаўнiкi мiнiстэрстваў сувязi, унутраных спраў, аховы здароўя i Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях плануюць выступiць з афiцыйнымi тлумачэннямi наконт запланаванага змянення тэлефоннай нумарацыi, каб выключыць усе магчымыя праблемы, звязаныя з пераходам. Сачыце за нашай газетай...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома карэспандэнту «Звязды», у ноч з 30 на 31 сакавiка 2007 года плануецца замянiць звыклыя для ўсiх беларусаў тэлефонныя нумары службы па
|
|