$311,8 — сярэдняя налiчаная зарплата ў снежнi
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнэканомiкi Беларусi, намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата ў рэспублiцы летась павялiчылася да ўзроўню 2005 года на 25,8 працэнта i склала 590,7 тысячы рублёў, у тым лiку ў снежнi — 668,0 тысяч (311,8 долара ЗША ў эквiваленце).
Як зазначаюць у мiнiстэрстве, рэальная налiчаная зарплата ў цэлым па рэспублiцы летась склала 117,6 працэнта да ўзроўню 2005 года, што вышэй прагнозу на 2006 год (прагноз на год — 8—9 працэнтаў). Што датычыцца пенсiй, то летась таксама забяспечваўся iх рост вышэй прагнозных паказчыкаў. Так, сярэднямесячны памер пенсii па ўзросту ў 2006 годзе ў параўнаннi з 2005 годам павялiчыўся на 28,5 працэнта (прагноз на 2006 год — 16,5—19,5 працэнта) i склаў 259,1 тысячы рублёў, у тым лiку ў снежнi — 292,1 тысячы рублёў. Сярэднямесячны памер мiнiмальнай пенсii па ўзросту павялiчыўся на 23,1 працэнта (прагноз на год — 13,4—14,2 працэнта) i склаў 152 тысячы рублёў, у тым лiку ў снежнi — 165 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнэканомiкi Беларусi, намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата ў рэспублiцы летась павялiчылася да ўзроўню 2005 года
|
|