Кiтайцы рэканструюць Мiнскую ТЭЦ-2
Леанiд ТУГАРЫН
Днямi беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянонам Ломацем прыняла ўдзел у 8-м пасяджэннi беларуска-кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву.
Зянон Ломаць зрабiў даклад, у якiм выклаў бачанне беларускiм бокам сённяшняга стану i перспектыў развiцця супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Кiтаем. Па вынiках пасяджэння быў падпiсаны шэраг дакументаў, а таксама кантракт па праекту рэканструкцыi Мiнскай ТЭЦ-2. Кiраўнiк беларускай дэлегацыi правёў перамовы з галоўным аўдытарам КНР Лi Цзiньхуа. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi абмену вопытам i супрацоўнiцтва кантрольных службаў абедзвюх краiн. Члены беларускай дэлегацыi правялi перамовы з намеснiкам мiнiстра замежных спраў, кiраўнiцтвам Кiтайскай аэратэхнiчнай мiжнароднай карпарацыi, Кiтайскай кампанii па замежнаму эканамiчнаму супрацоўнiцтву, Кiтайскай асацыяцыi эканамiчных абменаў, Кiтайскага камiтэта садзейнiчання мiжнароднаму гандлю. Кiраўнiк дэлегацыi Беларусi наведаў пекiнскую электрастанцыю, на якой працуе такое ж абсталяванне, што будзе выкарыстана для рэканструкцыi Мiнскай ТЭЦ-2. Члены дэлегацыi наведалi шэраг iншых аб’ектаў i правялi перамовы са сваiмi кiтайскiмi калегамi.блсельгасбудам будзе наладжана вытворчасць зборных хлявоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянонам Ломацем прыняла ўдзел у 8-м пасяджэннi беларуска-кiтайс |
|