21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Рэзкi скачок цэн на расiйскiя энергарэсурсы не павiнен легчы цяжарам на людзей

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы не павiнны несцi страты ад недахопу нафты, нягледзячы на складаныя ўзаемаадносiны з расiйскiмi пастаўшчыкамi. Аб гэтым заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ «Нафтан».



«Мы павiнны ўзяць нафту ў тых, хто згодны з намi працаваць», — адзначыў Прэзiдэнт.

Сiтуацыя, у якую трапiла Беларусь у канцы мiнулага — пачатку гэтага года, паўтарыцца не павiнна. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў Наваполацку на нарадзе па пытаннях гатоўнасцi Беларусi да работы ў новых цэнавых умовах паставак палiўна-энергетычных рэсурсаў.

«Расiя мае ўнiкальны рэсурс — вуглевадароды. Наш стратэгiчны рэсурс — геапалiтычнае становiшча. Мы павiнны выкарыстоўваць яго так, як Расiя выкарыстоўвае свае рэсурсы», — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. «Для Беларусi няма нiчога невырашальнага. Трэба змагацца за ўсё», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi паставiў задачу грунтоўна прапрацаваць пытаннi выкарыстання альтэрнатыўных крынiц энергii. «Без гэтага немагчыма забяспечыць вытворчую, эканамiчную бяспеку нашай краiны».

Рэзкi скачок цэн на расiйскiя энергарэсурсы не павiнен легчы цяжарам на людзей, падкрэсліў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне ўраду прыняць для гэтага неабходныя меры.

Прэзiдэнт Беларусi даручыў распрацаваць шэраг мераў па эканомii энергарэсурсаў у краiне. «У нас непачаты край работы ў гэтым напрамку. Часу на разварушванне няма», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасцi, кiраўнiк дзяржавы лiчыць неабходным адмовiцца ад выкарыстання вуглевадароднай сыравiны для ацяплення малых вытворчых памяшканняў, напрыклад, сельскагаспадарчых ферм. «Мы датаваць iх не будзем. Ёсць дровы — бярыце i палiце».

ААТ «Нафтан» павiнна стаць ключавым прадпрыемствам у пытаннi забеспячэння энергетычнай бяспекi Беларусi, заявiў Прэзiдэнт. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, асноўная задача заключаецца ў тым, каб магутна раскруцiць «Нафтан», узняць яго на самы высокi сусветны ўзровень. Прадпрыемства неабходна мадэрнiзаваць так, каб яно стала найбольш прывабным для нафтаздабыўных кампанiй i яны самi iмкнулiся да супрацоўнiцтва з «Нафтанам».

«Аналiз работы канкрэтных прадпрыемстваў нафтахiмiчнай галiны павiнен стаць асновай для выпрацоўкi аптымальных мераў для ўсёй народнай гаспадаркi ў сувязi з кардынальным змяненнем цэн на энергарэсурсы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

«Нiякай перамогi нi з боку Беларусi, нi з боку Расii ў нафтагазавым канфлiкце няма», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Тое, што адбылося ў канцы 2006 — пачатку 2007 года — гэта пiк крызiсу. Ён пачаўся ў 2004 годзе, калi нам у 25-градусны мароз перакрылi газ». Паводле яго слоў, у вынiку гэтага канфлiкту «ёсць адзiн станоўчы для нас вынiк». Ён заключаецца ў тым, што «мы маем на выхадзе канкрэтную цану на нафту». «Яна нам сёння выгадная i па бiзнэсу, i па бюджэту», — адзначыў Прэзiдэнт.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што асноўным недахопам работы ў мiнулыя гады было тое, што Беларусь купляла нафту даражэй, чым магла купiць яе, калi б працавала з Расiяй па ўзгодненай цяпер формуле.

Прэзiдэнт Беларусi даручыў ураду знайсцi альтэрнатыўныя крынiцы паставак нафты ў краiну.

Калi Расiя не згодна пастаўляць нафту на прымальных для Беларусi ўмовах, «давайце выходзiць на сур’ёзныя праекты i вырашаць гэтыя пытаннi аж да пракладкi новых труб да партоў, дзе мы будзем купляць нафту, але на каленi нас ставiць нiхто не будзе». «Сёння ў свеце дастаткова нафты, металаў. Iдзi i купляй. Але рознiца ў цане», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ўсюды крычым, што суверэнiтэт у нас. Дык давайце будзем працаваць ва ўмовах суверэнiтэту, незалежнасцi. Давайце iх адстойваць. Гэта самае дарагое для кожнага з нас», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Расiя павiнна заплацiць за паслугi, што аказваюцца ёй у Беларусi, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, у сувязi са змяненнем умоў паставак расiйскiх газу i нафты Беларусь у 2007 годзе страчвае $3,5 млрд. у параўнаннi з мiнулым годам. «Таму мы павiнны прапанаваць Расii на прынцыпах мiжнароднага права таксама заплацiць нам за зямлю пад трубаправодам, за транспарцiроўку нафты i iншыя паслугi. Але рабiць гэта трэба спакойна, не зацягваючы да канца года перагаворны працэс. Мы не павiнны страцiць гэтыя $3,5 млрд.», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

У цэлым ён лiчыць неабходным выбудоўванне адносiнаў з Расiяй на сусветных прынцыпах. «Мы павiнны мець сваю выгаду. Сёння Беларусь купляе нафту ў Расii па сусветных цэнах. Рэнтабельнасць па газу для Расii ў Беларусi амаль такая ж, як у Германii», — адзначыў Прэзiдэнт.

Ён таксама канстатаваў, што пакуль у Беларусi няма альтэрнатыўных Расii крынiц паставак нафты, «а калi i ёсць, то мы iх дастаткова не прапрацавалi». «Калi нехта з расiйскiх нафтаздабыўных кампанiй не хоча працаваць з Беларуссю, мы павiнны ўзяць з iх больш высокую цану за транспарцiроўку iх нафты ў Еўропу», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы не павiнны несцi страты ад недахопу нафты, нягледзячы на складаныя ўзаемаадносiны з расiйскiмi пастаўшчыкамi. Аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика