Уладзiмiр РУСАКЕВIЧ: «Прадпрыемствы Мiнiнфарма Беларусi ў поўным аб’ёме выканалi шэсць прагнозных па
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА
Прадпрыемствы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, па аператыўных даных за 2006 год, з васьмi важнейшых прагнозных паказчыкаў у поўным аб’ёме выканалi шэсць. Аб гэтым учора на пасяджэннi калегii ведамства па вынiках работы галiны ў 2006 годзе паведамiў мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч. Не выкананы паказчык па росту аб’ёму тавараў народнага спажывання i паказчык узроўню рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi.
Пратэрмiнаванай запазычанасцi па плацяжах за электраэнергiю, па выплаце заработнай платы арганiзацыi галiны не маюць. Сярэднямесячная заработная плата склала Br592 тыс. пры плане Br573 тыс., а ў снежнi дасягнула Br749 тыс., што эквiвалентна $350. Знiжана ўдзельная вага матэрыяльных затрат у сабекошце прадукцыi на 2,3%. Мiнiстр адзначыў устойлiвую тэндэнцыю на працягу апошнiх гадоў — рост аб’ёмаў выпуску кнiг i газет. У мiнулым годзе аддрукавана больш чым 300 млн экзэмпляраў газет, што на 7% больш, чым у 2005-м. Выпуск кнiжнай прадукцыi ўзрос на 14%. Зараз палiграфiчную дзейнасць ажыццяўляюць 340 юрыдычных асоб, якiя валодаюць лiцэнзiямi. За мiнулы год у галiне створана 56 новых рабочых месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр РУСАКЕВIЧ: «Прадпрыемствы Мiнiнфарма Беларусi ў поўным аб’ёме выканалi шэсць прагнозных па Прадпрыемствы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, па аператыўных даных за 2006 год, з васьмi важнейшых прагнозных паказчыкаў у поўным аб’ёме
|
|