21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За здадзеную таварную бульбу надбаўка да закупачнай цаны не выплачваецца

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Вось вы нядаўна пісалі пра выплату надбавак да закупачных цэн на малако, што закуплялася ў насельніцтва. А што наконт бульбы? Напрыклад, я здала ў верасні мінулага года ў нарыхтоўчую кантору больш за дзве тоны. Разлічыліся са мной своечасова, гэта так. Але калі пасля з’яўлення інфармацыі пра выплату надбавак я зноў звярнулася да кіраўніцтва нарыхтоўчай канторы, мне адмовілі. Чаму? Ясна ж было сказана, што ўладальнікі прыватных падворкаў павінны звяртацца ў тыя арганізацыі, якія закуплялі ў іх сельскагаспадарчую прадукцыю». З такой праблемай на «гарачую лінію» «Звязды» звярнулася жыхарка вёскі Цыпкі Драгічынскага раёна Яўгенія Пятроўна Мацука.

Каб даць адказ на яе пытанне, мы мусілі звярнуцца да эканамістаў філіяла Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства «Каапнарыхтпрам», а таксама Белкаапсаюза і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Так, згодна з Палажэннем аб парадку выплаты сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту ў 2006 годзе ў выглядзе надбавак да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, надбаўка да закупачных цэн на бульбу сапраўды складала 80 рублёў за кілаграм. Але тут ёсць адна істотная заўвага — калі бульба закуплялася для прамперапрацоўкі. Наша чытачка ў сваім звароце гэтую акалічнасць не ўдакладніла, аднак эканамісты нарыхтоўчай канторы падкрэслілі, што нарыхтоўвалі толькі так званую таварную бульбу, якая рэалізоўвалася або адразу ўвосень, або пасля яе захоўвання прадаецца зараз. Такім чынам, на жаль, заяўніца не мае права на атрыманне памянёнай вышэй надбаўкі да закупачных цэн.

Як заўважылі нам у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, хоць спажывецкая кааперацыя і прысутнічае ў спісе арганізацый, якія закуплялі ў насельніцтва сельгаспрадукцыю, на прамперапрацоўку тую ж бульбу яна практычна не закупляла. Калі ж такія закупкі ўсё ж мелі месца, тады грамадзянін, нагадалі нам яшчэ раз у міністэрстве, павінен звяртацца ў такую арганізацыю, якой прадаў сваю сельгаспрадукцыю. Ён павінен прадставіць квітанцыю аб раней зробленым з ім разліку, на падставе якой яму будзе налічана надбаўка і пасля пералічэння сродкаў з бюджэту гэта ж арганізацыя выплаціць іх грамадзяніну.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вось вы нядаўна пісалі пра выплату надбавак да закупачных цэн на малако, што закуплялася ў насельніцтва. А што наконт бульбы? Напрыклад, я здала ў ве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика