Кулямёты i мiнамёты «Графа Берга»
Святлана ЯСКЕВIЧ
Знаходка ў раёне фартыфiкацыйнага збудавання Брэсцкай крэпасцi «Граф Берг» дазволiла прыадкрыць яшчэ адну невядомую старонку гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. Форт з такой гучнай назвай цяпер знаходзiцца фактычна на тэрыторыi вялiкага прадпрыемства — мясакамбiната.
У час пракладкi кабелю на двары разам з зямлёй адкапалi нямецкi кулямёт, два мiнамёты, мiнамётныя плiты, скрынi для гранат, фрагменты iншай зброi, якiя за 60 гадоў у зямлi значна паржавелi i пакарабацiлiся. Магчыма, рабочыя не палiчылi б металiчныя рэшткi вартымi ўвагi i выкiнулi б iх на звалку, але знаходку выратаваў начальнiк аховы Брэсцкага мясакамбiната Сяргей Чыркоў. Зброю агледзелi супрацоўнiкi мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць» i адзначылi вялiкую каштоўнасць знаходкi для вывучэння гiсторыi. Спецыялiсты ўказалi на тое, што зброя ў свой час належала падраздзяленням часцей вермахта. Кулямёты, мiнамёты ляжалi ў адным месцы стваламi на ўсход i складалi, хутчэй за ўсё, агнявую пазiцыю, якую знiшчылi нашы вайскоўцы пры наступленнi. Паводле слоў спецыялiстаў, такiх буйных знаходак зброi ў Брэсце не было з 70-х гадоў. Навуковыя супрацоўнiкi атрымалi ўскоснае пацвярджэнне меркавання аб тым, што форт выкарыстоўваўся немцамi ў час наступлення савецкiх войскаў у 1944 годзе. Ва ўсякiм выпадку, ёсць нагода для далейшых навуковых пошукаў i даследаванняў. А зброя пасля неабходнай у такiх выпадках экспертызы, хутчэй за ўсё, папоўнiць фонды музея абароны Брэсцкай крэпасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаходка ў раёне фартыфiкацыйнага збудавання Брэсцкай крэпасцi «Граф Берг» дазволiла прыадкрыць яшчэ адну невядомую старонку гiсторыi Вялiкай Айчыннай
|
|