21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правiнцыйныя рабы

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Гандаль людзьмi

«Паляўнiчыя» за прастытуткамi апошнiм часам iмкнуцца трымацца далей ад сталiцы i абласных гарадоў. I прычына не толькi ў тым, што ў цэнтры сiтуацыя лепш кантралюецца праваахоўнымi органамi. У рэгiёнах для маладых людзей значна менш магчымасцяў знайсцi добрааплачваемую працу.

Як адзначыла менеджар праграм прадстаўнiцтва Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi ў Беларусi Наталля Жак, паводле апошнiх даследаванняў менавiта жыхары правiнцыi ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уваходзяць у спiс патэнцыйных ахвяр гандляроў рабамi. Апошнiя, паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС краiны Сяргея Колтуна, iстотна «перабудавалiся» i дзейнiчаюць ва ўмовах строгай канспiрацыi. Напрыклад, iмкнуцца дзейнiчаць праз шлюбныя агенцтвы, якiя выклiкаюць менш падазрэнняў, для атрымання злачынных даходаў выкрыстоўваюць мiжнародную банкаўскую сiстэму пераводаў. Аднак праваахоўныя органы Беларусi навучылiся разблытваць i такiя хiтрыя схемы. У 2006 годзе было перакрыта 111 каналаў вывазу нашых грамадзян у 17 краiн свету. Асноўнымi «спажыўцамi» беларускага «жывога тавару» з’яўляюцца Расiя, Польшча, Германiя, Лiтва, Турцыя, Лiван, Грэцыя. Не так даўно нашых суайчыннiц пад выглядам танцоўшчыц пачалi вывозiць у бардэлi Канады, Пакiстана, Сальвадора i Белiза.

Увогуле летась выяўлена 567 злачынстваў такога кшталту. Спынена дзейнасць адной злачыннай арганiзацыi i 10 арганiзаваных злачынных груп, якiя трымалi пад кантролем цi непасрэдна займалiся нелегальным «сэкс-бiзнэсам». Устаноўлена 1100 ахвяраў гандляроў людзьмi. Колькi нашых суайчыннiц насамрэч прымусова знаходзяцца ў «белым рабстве» i добраахвотна шчыруюць на панэлi, мiлiцыя дакладна не ведае.

Для Беларусi таксама набывае вастрыню i праблема працоўнай эксплуатацыi з вывазам за мяжу. За апошнiя два гады ахвярамi «чорнага» рабства сталi 350 нашых суайчыннiкаў. Летась было ўзбуджана 17 крымiнальных спраў па такiх фактах. Прычым Беларусь з пастаўшчыкоў бясплатнай рабсiлы сама становiцца краiнай прызначэння. За 2004—2006 гады на нашай тэрыторыi было зафiксавана 18 ахвяраў працоўнай эксплуатацыi, сярод якiх не толькi грамадзяне Беларусi, але i замежнiкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Паляўнiчыя» за прастытуткамi апошнiм часам iмкнуцца трымацца далей ад сталiцы i абласных гарадоў. I прычына не толькi ў тым, што ў цэнтры сiтуацыя ле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика