Аўтамахляры разлiчваюць на беспакаранасць? Дарэмна...
Iгар ГРЫШЫН
У Савецкае РАУС Мiнска звярнуўся грамадзянiн Германii, якi распавёў праваахоўнiкам слёзную гiсторыю пра тое, што, маўляў, выкралi яго аўтамабiль «Аўдзi А-6». Аднак у ходзе праведзенага сышчыкамi расследавання адкрылася зусiм iншая карцiна таго, што адбылося на самай справе.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, у прыватнасцi, было ўстаноўлена, што заяўнiк прадаў сваю машыну двум грамадзянам Расii, пасля чаго меў намер атрымаць страхоўку па форме «КАСКА». Знойдзены быў i «крадзены» аўтамабiль: «Аўдзi А-6» затрымалi на дарозе Слонiм—Пружаны ў Брэсцкай вобласцi з падробнымi ўлiкова-рэгiстрацыйнымi дакументамi. Як адзначаюць у МУС, гэта толькi адзiн з прыкладаў страхавога махлярства ў сферы аўтабiзнэсу. Спецыялiсты гавораць пра тое, што выпадкi падобных афер пачасцiлiся ў рэспублiцы, а паколькi крымiнальнае праследаванне пачынаецца толькi ў выпадку падачы заявы ў мiлiцыю, то на самай справе колькасць такiх махлярстваў у разы перавышае афiцыйна зарэгiстраваныя факты. Дарэчы, часцей за ўсё гэтыя аферы ўчыняюць выхадцы з былых рэспублiк Савецкага Саюза, якiя пражываюць у краiнах Заходняй цi Цэнтральнай Еўропы (Германiя, Польшча, Лiтва) а таксама грамадзяне Расii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Савецкае РАУС Мiнска звярнуўся грамадзянiн Германii, якi распавёў праваахоўнiкам слёзную гiсторыю пра тое, што, маўляў, выкралi яго аўтамабiль «Аўдз
|
|