З багны пацярпелага выцягвалi чацвёра мужчын
Сяргей РАСОЛЬКА
З даволi незвычайнай сiтуацыi давялося ратаваць жыхара Мядзельшчыны работнiкам пажарнай аварыйна-выратавальнай часцi пасёлка гарадскога тыпу Свiр.
Каля апоўначы мясцовы жыхар пачуў крыкi з боку невялiкай рачулкi Свiрыца. У цемры зразумець крынiцу гукаў было немагчыма i мужчына выклiкаў на дапамогу спецыялiстаў. Паколькi дабрацца да рачулкi ў аб’езд хутка было нельга, да таго ж перад ёй метраў на 100 раскiнулася багна, камандзiр аддзялення прапаршчык унутранай службы Генадзь Вяршыла, узброiўшыся лiхтаром i выратавальнай вяроўкай, паспяшаўся на дапамогу напрасткi. Блiжэй да Свiрыцы ён убачыў засеўшага па грудзi ў багне чалавека, якi i зваў на дапамогу. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, жыхар суседняй вёскi затрымаўся ў гасцях, на зваротным шляху ў цемры згубiў дарогу i трапiў на балота. Невядома, чым бы скончылася гэта гiсторыя, каб яго крыкi не пачуў жыхар пасёлка. Небарака так моцна «засеў» у багне, што, каб яго адтуль выцягнуць, спатрэбiлася дапамога чатырох дужых мужчын. А калi выратаванага неслi ў машыну хуткай дапамогi, якая не змагла ўшчыльную пад’ехаць да месца здарэння, ад стомленасцi i перажытых хваляванняў ён быў ужо не ў стане нават размаўляць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З даволi незвычайнай сiтуацыi давялося ратаваць жыхара Мядзельшчыны работнiкам пажарнай аварыйна-выратавальнай часцi пасёлка гарадскога тыпу Свiр
|
|