«Таежны раман» з... дыэтылфталатам
Iгар ГРЫШЫН
Вялiкая колькасць фальсiфiкаванага алкагольнага напою «Таежны раман» канфiскавана праваахоўнiкамi ў Вiлейскiм раёне: сярод iнгрэдыентаў гэтага «вiна» ўтрымлiваўся дыэтылфталат.
Мiж iншым, дыэтылфталат — гэта атрута, якая адносiцца да другога класа небяспекi. Менавiта ён робiць сурагатную прадукцыю непрыгоднай для спажывання. Дыэтылфталат паражае цэнтральную нервовую сiстэму, дыхальныя шляхi, печань i ныркi, пранiкае праз скуру i выклiкае алергiю. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, згаданае вiно вырабляў у вiнным цэху ў вёсцы Любань старшыня аднаго з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў. Усяго праваахоўнiкамi было канфiскавана 32 853,5 лiтра гэтага фальсiфiкату на суму амаль 38 мiльёнаў рублёў. А ў самой Вiлейцы супрацоўнiкi вывелi з абароту 1014 бутэлек падробленага вiна «Спатканне» больш як на 2 мiльёны 250 тысяч рублёў, якое тут з’явiлася з лёгкай рукi выконваючай абавязкi дырэктара аднаго з прадпрыемстваў. У адносiнах да гэтых асоб супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi РАУС складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкая колькасць фальсiфiкаванага алкагольнага напою «Таежны раман» канфiскавана праваахоўнiкамi ў Вiлейскiм раёне: сярод iнгрэдыентаў гэтага «вiна»
|
|