Адважны мiнчанiн прадухiлiў абрабаванне ў сталiчнай аптэцы
Кар. БЕЛТА
Рэдкi выпадак у практыцы медыцыны адбыўся ў адной са сталiчных аптэк. 19 студзеня ў адной з такiх устаноў Заводскага раёна пад пагрозай нажа малады чалавек спрабаваў завалодаць у касiра выручкай, паведамiў намеснiк начальнiка ГУУС Мiнгарвыканкама, начальнiк мiлiцыi грамадскай бяспекi (МГБ) i спецыяльнай мiлiцыi (СМ) палкоўнiк мiлiцыi Аляксандр Найдзенка.
Паводле яго слоў, у момант абрабавання адзiн з наведвальнiкаў аптэкi не спалохаўся i ўмяшаўся ў сiтуацыю: мужчына нанёс удар зламыснiку ў твар, што далей адыграла вырашальную ролю ў яго затрыманнi. Пацярпеўшы фiяска, рабаўнiк быў вымушаны пакiнуць аптэку i ўцёк. Як адзначыў спецыялiст, на працягу выхадных крымiнальны вышук Заводскага РУУС працаваў ва ўзмоцненым рэжыме. З улiкам нанесеных злачынцу цялесных пашкоджанняў медыцынскiя ўстановы горада былi папярэджаны аб магчымым да iх звароце рабаўнiка па дапамогу. I той не прымусiў чакаць сябе. Пазней высветлiлася, што мужчына, якi нападаў на касiра, быў наркаманам. Падобныя разбойныя нападзеннi здараюцца ў Мiнску рэдка. У сярэднiм у сталiцы ў год адбываецца адзiн-два такiя выпадкi, дадаў Аляксандр Найдзенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдкi выпадак у практыцы медыцыны адбыўся ў адной са сталiчных аптэк. 19 студзеня ў адной з такiх устаноў Заводскага раёна пад пагрозай нажа малады ча
|
|