Поўны сэрвiс ад «Белтэлекама»
Надзея НIКАЛАЕВА
У Мiнску па вулiцы К. Маркса, 29 пачаў працаваць другi ў сталiцы цэнтр продажу паслуг РУП «Белтэлекам», у якiм прадстаўлены самы поўны спектр паслуг нацыянальнага аператара электрасувязi.
Будынак па вулiцы К. Маркса добра вядомы мiнчанам як Iнфармацыйна-разлiковы цэнтр «Белтэлекама». Цяпер жа клiенты змогуць звяртацца сюды не толькi па пытаннях ажыццяўлення разлiкаў за паслугi электрасувязi. Дадатковыя вiды абслугоўвання на электронных АТС, тэлефонны сэрвiс iнтэлектуальных сетак, камуцiруемы парольны доступ у Iнтэрнэт, шырокапалосны высокахуткасны доступ у Iнтэрнэт (bуflу), абмен сэрвiсных тэлефонных картак i электронных пластыкавых картак, страхаванне, прыём i перадача факсiмiльных паведамленняў, папаўненне абаненцкага, картачнага i карпаратыўнага рахункаў, размяшчэнне рэкламы клiентаў у выглядзе застаўкi на манiторы камп’ютара i на стэндзе сэрвiснага пункта — вось далёка не поўны пералiк вiдаў паслуг, якiя можна будзе атрымаць у цэнтры продажу паслуг «Белтэлекама». Фактычна «Белтэлекам» рэалiзуе прынцып «аднаго акна», прадастаўляючы мiнчанам магчымасць у адным месцы атрымаць усю патрэбную iм iнфармацыю i заключыць дагавор на прадастаўленне паслуг, не губляючы каштоўнага часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску па вулiцы К. Маркса, 29 пачаў працаваць другi ў сталiцы цэнтр продажу паслуг РУП «Белтэлекам», у якiм прадстаўлены самы поўны спектр паслуг н
|
|