Залатая эстафетаСпорт-тайм Яшчэ два медалi — залаты i бронзавы — здабылi беларускiя студэнты на зiмовай Унiверсiядзе ў Турыне. Першай у эстафеце 3 Х 5 кiламетраў фiнiшавала жаночая лыжная зборная (Iрына Нафрановiч, Алена Саннiкава, Вольга Васiлёнак) класiчным i вольным стылем. Людмiла Калiнчык была трэцяй у бiятлоннай гонцы праследавання на 10 кiламетраў.Тры асiлкi Беларускiя майстры грэка-рымскай барацьбы паспяхова выступiлi на мiжнародным турнiры памяцi вялiкага рускага атлета Iвана Паддубнага. На спаборнiцтвах у Маскве першае месца заняў Аляксандр Кiкiнёў (вага да 74 кг), трэцяе — Яўген Бажко (вага да 66 кг) i суперцяж Iосiф Чугашвiлi. Клiменка дэбютуе ў зборнай Наблiжаецца таварысцкi матч з удзелам нацыянальных зборных Беларусi i Iрана. Цiкава, што на збор каманды ўпершыню выклiканы лепшы бамбардзiр чэмпiянату краiны, нападаючы салiгорскага «Шахцёра» Аляксандр Клiменка. Сярод навiчкоў i паўабаронца хабараўскай дружыны «СКА-Энергiя» Андрэй Парываеў. Нагадаем, што гульня запланавана на 7 лютага ў Тэгеране. Румбуцiс у «Нёмане» Футбольны клуб «Нёман» нарэшце набыў свайго важака. Трэнерам гродзенскай каманды стаў 51-гадовы спецыялiст Людас Румбуцiс. Нагадаем, што настаўнiк у сваёй кар’еры кiраваў брэсцкiм «Дынама», мiнскiмi «Зменай», «Дынама-93», «Маладзечна», бабруйскай «Белшынай» i ждановiцкай «Дарыдай». Рак вяртаецца дадому Беларускi фрыстайлiст Дзмiтрый Рак, якi атрымаў цяжкую траўму на этапе Кубка свету ў Кiтаi i якi доўгi час знаходзiўся ў цяжкiм стане, будзе дастаўлены ў нашу краiну. Спадзяёмся, што дома спартсмен хутчэй пойдзе на папраўку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ два медалi — залаты i бронзавы — здабылi беларускiя студэнты на зiмовай Унiверсiядзе ў Турыне
|
|