Калядныя вешанкi
— Пад’язджай, — з самага ранку звонiць мой добры знаёмы Васiль Цярлецкi. — Пойдзем на грыбную «паляну».
Што гэта за «паляна» i куды пад’язджаць, я ўжо ведаў. Ля гаража Васiля некалi расла вялiкая i тоўстая, у два чалавечыя абхваты, таполя. Дрэва стварала пэўныя нязручнасцi i небяспеку i гаражам, i электраправодцы, таму спачатку зрэзалi вершалiну. Дрэва засохла. Застаўся сухi высокi ствол, з якога i кара з цягам часу асыпалася. Потым ад перападу тэмператур на дрэве з’явiлiся глыбокiя шчылiны, якiя, здавалася, разразалi драўнiну на часткi. Але менавiта гэтае дрэва па нейкай прычыне аблюбавалi грыбы вешанкi. Тры гады мiнула з таго часу, як гэтая грыбная «паляна» (так назваў ствол дрэва Васiль) дае стабiльны ўраджай. Аднак такога, як сёлета, яшчэ не было. Вешанкi пачынаюць расцi спачатку знiзу, па акружнасцi дрэва. Пасля збору ўраджаю з’яўляюцца вышэй — пладаносiць пачынаюць шчылiны. Спачатку з iх адтулiн выглядваюць сiмпатычныя шэрыя маленькiя галоўкi, а праз два-тры днi цэлыя мясiстыя спляценнi вешанак радуюць вока гаспадара «паляны». Памыў, парэзаў, адварыў — i на патэльню, дзе грыбы ператворацца ў цудоўны i смачны далiкатэс. Сёлетняя анамалiя ў прыродзе прынесла свае сюрпрызы i з грыбной «палянай». Шэсць разоў ужо збiраўся на ёй ураджай. I дзе! За 15 метраў ад уласнай кватэры! Апошнi раз хадзiлi ў грыбы 10 студзеня, а смажылi на стары Новы год. Наогул жа з дрэва сёлета знята больш за чатыры вядры далiкатэснага i лекавага грыба. Але i гэта яшчэ не канчатковы вынiк. Праз некалькi дзён — пры такiм надвор’i — павiнен быць званок: — Прыязджай, пойдзем на «паляну»!.. Iлья ВАКУЛIЧ, г. Столiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Пад’язджай, — з самага ранку звонiць мой добры знаёмы Васiль Цярлецкi. — Пойдзем на грыбную «паляну» |
|