Вадзiцеляў на беларускiх дарогах чакаюць чарговыя выпрабаваннi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Стыхiя Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, 25 студзеня на большай частцы тэрыторыi Беларусi будзе iсцi снег, месцамi моцны, мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Парывы ветру могуць дасягаць да 18 метраў у секунду. У сувязi з рэзкiм пагаршэннем надвор’я ДАI рэкамендуе пачынаючым вадзiцелям, якiя не маюць вопыту кiравання транспартным сродкам у зiмовых умовах, устрымацца ад паездак. А тым, хто ўсё ж выедзе ў непагадзь, варта праявiць максiмум увагi i асцярожнасцi: не рабiць рызыкоўных манеўраў, захоўваць дыстанцыю i бакавы iнтэрвал, знiзiць хуткасць на слiзкай дарозе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, 25 студзеня на большай частцы тэрыторыi Беларусi будзе iсцi снег, месцамi моцны, |
|