Са студзеня стаўкi падаходнага падатку сталi iншымi
Сяргей КУРКАЧ
Надзённае Як вядома, да пачатку сакавiка грамадзяне краiны павiнны здаць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за мiнулы каляндарны год. Дэкларацыю павiнны запаўняць тыя фiзiчныя асобы, якiя атрымлiвалi даходы з дзвюх i больш крынiц, а iх сума перавысiла 7 млн 360 тысяч 10 рублёў. З пачатку года стаўкi падаходнага падатку змянiлiся. У сувязi з гэтым наш чытач, жыхар сталiцы Iгар Бяляеў, пытаецца, цi змяняецца таксама i мiнiмальная рыса сукупнага гадавога даходу, пасля якой трэба запаўняць дэкларацыю?Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах, ведамствам прынята пастанова, дзе вызначаны новыя стаўкi падаходнага падатку. Згодна з дакументам, з пачатку студзеня мiнiмальнай стаўкай падатку ў памеры 9 працэнтаў будзе абкладацца сукупны гадавы даход да 7 440 000 рублёў. Калi сукупны гадавы даход вагаецца ад 7 440 001 рубля да 18 600 000 тады падатак складзе 669 600 рублёў плюс 15 працэнтаў з сумы, якая большая за мiнiмальную рысу. Пры сукупным гадавым даходзе ад 18 600 001 рубля да 26 040 000 рублёў сума падатку будзе складаць 2 343 600 рублёў плюс 20 працэнтаў ад сумы, якая перавышае 18 600 000 рублёў. Наступная стаўка падатку ў памеры 3 831 600 рублёў плюс 25 працэнтаў ад сумы, якая перавышае 26 040 000 рублёў, будзе дзейнiчаць, калi сукупны гадавы даход не дасягае 33 480 000 рублёў. I апошняя, самая вялiкая стаўка (сума) падатку будзе дзейнiчаць, калi сукупны даход за год будзе складаць 33 480 001 рубель i вышэй. У такiм разе трэба будзе заплацiць падаткаў за год 5 691 600 рублёў плюс 30 працэнтаў ад сумы, якая перавышае 33 480 000 рублёў. Трэба заўважыць, што вышэйназваныя новыя стаўкi падаходнага падатку прымяняюцца толькi ў 2007 годзе. Што датычыцца мiнiмальнай рысы сукупнага гадавога даходу за мiнулы год, пасля якой трэба запаўняць дэкларацыю, то яна засталася на мiнулым узроўнi — 7 млн 360 тысяч 10 рублёў. Падаткавiкi раяць наведваць iнспекцыю зараз, а не чакаць апошнiх дзён лютага, калi традыцыйна ўзнiкаюць чэргi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, да пачатку сакавiка грамадзяне краiны павiнны здаць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за мiнулы каляндарны год |
|