Выгада Расii ад нафтагазавага канфлiкту з Беларуссю мiзэрная — меркаванне расiйскага палiтолага
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Атрыманая Расiяй выгада ад нядаўняга нафтагазавага канфлiкту з Беларуссю ў $1 млрд мiзэрная не толькi па сусветных мерках — яна нязначная i для расiйскага бюджэту. Такую думку ўчора на прэс-канферэнцыi ў Маскве выказаў расiйскi палiтолаг, кiраўнiк Iнстытута праблем глабалiзацыi Мiхаiл Дзялягiн.
«Нафтагазавым канфлiктам мы смяротна напалохалi Захад. Акрамя таго, мы моцна пакрыўдзiлi Беларусь: з братамi не ваююць», — сказаў ён. На думку палiтолага, за нафтагазавым канфлiктам з Беларуссю стаяць пэўныя бiзнэс-колы. «Людзям, кола якiх абмежавана сваiм кашальком, саюзнiкi не патрэбны. Для iх сябры, браты, саюзнiкi — гэта чыстая страта», — падкрэслiў Мiхаiл Дзялягiн. Рашэнне аб павышэннi цаны на газ для Беларусi, лiчыць ён, накiравана на разбурэнне беларускай эканомiкi i беларускага грамадства. У той жа час, падкрэслiў Мiхаiл Дзялягiн, Захад уважлiва глядзiць на развiццё беларуска-расiйскiх адносiнаў. «На Захадзе наспявае стратэгiчны праект — ператварыць Беларусь у маленькую еўрапейскую Расiю, якая будзе аб’ектам зайздрасцi для бяднеючых слаёў расiян», — лiчыць расiйскi палiтолаг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрыманая Расiяй выгада ад нядаўняга нафтагазавага канфлiкту з Беларуссю ў $1 млрд мiзэрная не толькi па сусветных мерках — яна нязначная i для расiйс
|
|