21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Структурная перабудова крымiналу

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

У Беларусi назiраецца тэндэнцыя росту злачынстваў, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi

Учора адбылася прэс-канферэнцыя мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Уладзiмiра Навумава.

Генерал Навумаў адзначыў, што летась у нашай краiне значна змянiлася структура злачыннасцi: зменшылася колькасць цяжкiх парушэнняў закона i адбыўся рост злачынстваў, якiя не ўяляюць вялiкай грамадскай небяспекi. Паводле слоў кiраўнiка МУС, напрыклад, у вынiку прынятых дзяржавай мераў у сферы барацьбы з гандлем людзьмi, колькасць згвалтаванняў зменшылася да ўзроўню 60-х гадоў, калi «мараль у грамадстве была крыху вышэйшай». Затое «прагрэсуюць» сучасныя вiды злачыннасцi. У прыватнасцi, як адзначыў мiнiстр, за апошнiя 3 гады ў дзесяткi разоў вырасла статыстыка крадзяжоў мабiльных тэлефонаў. Увогуле летась было зарэгiстравана 191,5 тысячы злачынстваў, з якiх каля 70 працэнтаў звязаны з замахам на ўласнасць. Адметна, што палову ўсiх злачынстваў здзяйсняюць асобы, якiя раней мелi непрыемнасцi з законам. Кожны трэцi парушальнiк знаходзiўся ў нецвярозым стане. На рахунку непаўналетнiх прыкладна 13 працэнтаў злачынстваў. Кiраўнiк МУС падкрэслiў, што падлеткавая злачыннасць скарачаецца. Пра гэта яскрава сведчыць той факт, што 2 гады таму была зачынена дзiцячая калонiя. Зараз абмяркоўваецца магчымасць лiквiдацыi яшчэ адной такой папраўчай установы. Калi гэта адбудзецца, то ў Беларусi застанецца толькi адна калонiя для непаўналетнiх, разлiчаная на 500—700 дзяцей.

Мiнiстр таксама пракаментаваў некаторыя «гучныя» справы. У прыватнасцi, генерал Навумаў патлумачыў, чаму сталiчныя барацьбiты з эканамiчнай злачыннасцю затрымалi толькi пасрэднiкаў, якiя вымагалi ў дырэктара адной сталiчнай арганiзацыi хабар у памеры 7 мiльёнаў долараў.

Нагадаю, што гэтая «хабарная гiсторыя» адбылася ў сакавiку мiнулага года. Службовыя асобы шэрагу буйных прадпрыемстваў сталiцы вымагалi ў кiраўнiка будаўнiчай фiрмы 7 мiльёнаў долараў. Гэтыя грошы, паводле слоў «падбухторшчыкаў», прызначалiся нiбыта кiраўнiкам Мiнскага райвыканкама, якiя павiнны былi станоўча вырашыць пытанне аб выдзяленнi забудоўшчыку 20 гектараў зямлi пад катэджы паблiзу населенага пункта Капiшча. У момант, калi пасрэднiкi атрымлiвалi першую «траншу» хабару ў памеры 1,5 мiльёна долараў, iх i арыштавалi супрацоўнiкi мiлiцыi. Уладзiмiр Навумаў патлумачыў, што злачынцы маглi знiкнуць з грашыма. Таму мiлiцыянеры не сталi чакаць, што будуць рабiць пасрэднiкi далей, панясуць яны хабар чыноўнiкам цi не стануць нi з кiм дзялiцца такой вялiкай здабычай. Апошняя версiя выглядае найбольш праўдападобна. Зрэшты, усе кропкi над «i» ў гэтай «гучнай» справе павiнен паставiць суд.

Не завяршыўся таксама i працэс па яшчэ адной «гучнай» справе. У ёй фiгуруюць колiшнiя кiраўнiкi некаторых мадэльных агенцтваў, якiя займалiся вывазам беларускiх дзяўчат за мяжу з мэтай сексуальнай эксплуатацыi. Па iнфармацыi мiнiстра, на лаве падсудных апынулiся больш за 10 гандляроў «жывым таварам», ахвярамi якiх сталi каля 800 нашых суайчыннiц. Суд праходзiць за зачыненымi дзвярыма.

Увогуле, паводле слоў мiнiстра, асноўным крытэрыем эфектыўнасцi працы мiлiцэйскiх падраздзяленняў з’яўляюцца не толькi i не столькi лiчбавыя паказчыкi, а найперш меркаваннi людзей. Дык вось. Як сведчаць сацыялагiчныя апытаннi, апошнiм часам павысiўся аўтарытэт вартавых правапарадку ў грамадстве. Напрыклад, з усiх органаў дзяржаўнай улады i грамадскiх арганiзацый трэць рэспандэнтаў выказала давер найперш мiлiцыi свайго горада цi раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi назiраецца тэндэнцыя росту злачынстваў, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика