«Чаму мы павiнны плацiць па чужых даўгах за вываз адходаў?»
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Два гады таму сям’я цяперашнiх мiнчан набыла ў сталiцы двухпавярховы прыватны дом. Здзелку куплi-продажу афармлялi праз адно з агенцтваў нерухомасцi. Жыллём пакупнiкi i тады, i зараз у прынцыпе задаволены, каб не адна гiсторыя, якая на працягу ўсяго гэтага часу псуе настрой i нервы новым гаспадарам.— Калi мы пасля набыцця дома пайшлi афармляць дагавор на вываз цвёрдых бытавых адходаў, высветлiлася, што ранейшыя гаспадары пакiнулi пасля сябе доўг па гэтай пазiцыi, якi перапiсалi на нас. Сума была адносна невялiкая — больш за 30 тысяч рублёў, аднак мы яе аплачваць адмовiлiся прынцыпова. Пагадзiцеся, гэта ж была не наша вiна. Тым больш, як высветлiлася, гэта быў не адзiны доўг ранейшых гаспадароў: яны не заплацiлi i за ахоўную сiгналiзацыю. Але тая арганiзацыя сур’ёзная, вiдаць, падала ў суд, бо зараз гаспадароў шукаюць, — расказвала нам жанчына — новая ўладальнiца дома. — За два гады на памянёную вышэй суму доўгу налiчвалася пеня i цяпер нам трэба заплацiць больш за 100 тысяч рублёў. Чаму? Куды мы толькi нi звярталiся: i ў ЖЭС, i ў ЖРЭА свайго раёна, кансультавалiся з юрыстамi, аднак так пакуль нiчога i не вырашылi. Мiж тым ранейшыя гаспадары не заключылi дагавор на вываз ТБА, прынамсi, яго нам паказаць не могуць. Нам кажуць: падавайце ў суд. А чаму гэта павiнны рабiць мы? Няхай, калi так, на нас падаюць у суд. У агенцтве нерухомасцi пры заключэннi здзелкi нам прадаставiлi ўсе даведкi, што ранейшыя гаспадары не маюць нiякiх даўгоў. Ва ўпраўленнi жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама нам патлумачылi, што вырашыць пытанне заяўнiцы па тэлефоне немагчыма. Трэба каб яна напiсала заяву i прадаставiла пакет дакументаў на дом, у тым лiку i даведку, што даўгоў за ранейшымi гаспадарамi па вывазу ТБА няма. Але ж якраз гэтай паперы на руках у сям’i няма. Мы патэлефанавалi дырэктару агенцтва нерухомасцi, якое афармляла здзелку. Спецыялiст патлумачыў, што, згодна з заканадаўствам, яны павiнны былi прадаставiць даведкi, што за прадаўцамi прыватнага дома няма даўгоў па падатках, iх маёмасць не арыштавана i не закладзена, няма iншых прэтэндэнтаў на жыллё (якiя, скажам, зараз адбываюць пакаранне), што зямельны ўчастак знаходзiцца ў карыстаннi гэтых канкрэтных людзей. Даведка аб адсутнасцi запазычанасцяў па камунальных плацяжах сапраўды бралася ў ЖЭСе. Аднак, паколькi дом прыватны, дагавор на вываз ТБА павiнен быў заключацца асобна са спецкамбiнатам. Гэтая пазiцыя ў даведцы з ЖЭСа адсутнiчала. Цi павiнна было агенцтва асобна паклапацiцца пра патрэбны, як высветлiлася пазней, дакумент для новых гаспадароў? Паводле слоў дырэктара агенцтва нерухомасцi, нiдзе такое патрабаванне асобна не прапiсана. Напрыканцы размовы суразмоўца выказаў жаданне, калi ўжо так склалася сiтуацыя, вярнуць суму асноўнага доўгу новым жыхарам дома. Ва ўпраўленнi жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама, як мы ўжо сказалi, параiлi напiсаць iм заяву. Або, як варыянт, звярнуцца таксама з заявай у адмiнiстрацыю свайго раёна. Гэта ў тым выпадку, калi заяўнiкi ўсё ж гатовы аплацiць няхай i чужы, але ж доўг, а на суму пенi — прадаставiць магчымасць скарыстацца нядаўна аб’яўленай «амнiстыяй» па камунальных плацяжах менавiта па частцы «працэнтаў», што набеглi за два гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два гады таму сям’я цяперашнiх мiнчан набыла ў сталiцы двухпавярховы прыватны дом. Здзелку куплi-продажу афармлялi праз адно з агенцтваў нерухомасцi.
|
|