Першы блiн Занкаўца выйшаў камяком
Iрына ПРЫМАК
Спорт-тайм Няўдалым аказаўся дэбют Эдуарда Занкаўца, новага трэнера мiнскага хакейнага клуба «Дынама», у матчы Адкрытага чэмпiянату Беларусi: каманда ўступiла лiдару першынства, сталiчнаму «Керамiну» — 3:4. Падначаленыя Андрэя Гусава лiдзiруюць з 94 ачкамi ў актыве. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Брэст» — 3:1, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Сокал» (Кiеў) — 2:1, «Гомель» — «Вiцебск» — 9:3, «Нёман» (Гродна) — «Металург» (Жлобiн) — 4:1.Вяртанне «караля» i «каралевы» Украiнскi баксёр Вiталь Клiчко, экс-чэмпiён свету па версii WBС у суперцяжкай вазе, вырашыў вярнуцца на рынг. Нагадаем, што майстру скураной пальчаткi было далучана званне ганаровага чэмпiёна, а значыць, ён мае першачарговае права на паядынак з дзеючым чэмпiёнам свету. Праўда, сустрэчы з Маскаевым можа перашкодзiць абавязковы прэтэндэнт на бой з расiянiнам, нiгiрыец Самуэл Пiтар. Дарэчы, днямi аднавiла сваю кар’еру беларуская «каралева» ядра Янiна Карольчык, алiмпiйская чэмпiёнка Сiднея-2000. За 3,5 года сваёй адсутнасцi на арэне яна паспела нарадзiць дачушку. БАТЭ прайграў з-за беларуса Барысаўскi БАТЭ выйшаў у чвэрцьфiнал «Кубка чэмпiёнаў Садружнасцi» з другога месца ў групе (першае заняў дубль маскоўскага ЦСКА). Сапернiкам нашай каманды на першай стадыi плэй-оф стаў тыраспальскi «Шэрыф» (Малдова), якi, дарэчы, трэнiруе беларускi спецыялiст Леанiд Кучук i за якi выступае яго сын Аляксей. Цiкава, што ў апошняй гульнi ў сваiм квартэце «А» супраць казахстанскага «Актобе» беларусы зноў, як i ў матчы з таджыкскiм клубам «Рэгар-ТадАз», выйгралi з лiкам 2:0. Вызначыўся ўсё той жа Вiталь Радзiвонаў, прычым з’явiўся ён на полi толькi на 75-й хвiлiне — першы гол забiў на 80-й, а другi — з пенальцi на 82-й. Нагадаю, што напярэдаднi спаборнiцтваў галоўны настаўнiк БАТЭ Iгар Крыушэнка назваў «Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi» толькi этапам падрыхтоўкi да сёлетняга першынства Беларусi. «Наша задача, — сказаў ён, — найлепш падрыхтавацца да новага сезона, а гэтыя матчы маюць статус таварыскiх». I ўсё ж дзеючы чэмпiён краiны i ўладальнiк Кубка Беларусi ўжо дасягнуў мiнiмальнага поспеху нават у меншасцi: барысаўчан задавальняла нiчыя, але БАТЭ выйграў матч супраць казахстанцаў. У 1/4 фiналу традыцыйнага турнiру ў Маскве прабiўся i лiтоўскi «Каўнас» (яго сапернiкам стаў латвiйскi «Вентспiлс»), за якi гуляюць беларусы Вячаслаў Глеб i Алег Страхановiч. Дарэчы, у матчы апошняга тура супраць МТТУ (Туркменiстан) нашы футбалiсты забiлi два першыя мячы i перамаглi з лiкам — 4:0. Гол нападаючага маладзёжнай зборнай нашай краiны Аляксея Кучука на 21-й хвiлiне матча не дазволiў барысаўскаму БАТЭ выйсцi ў паўфiнал «Кубка чэмпiёнаў Садружнасцi». Вызначыўся i яшчэ адзiн наш зямляк: Алег Страхановiч зраўняў лiк у гульнi «Каўнаса» з «Вентспiлсам» (1:1), але лiтоўцы прайгралi-такi па пенальцi — 2:3. Дарэчы, адзiнаццацiметровы ў складзе «Каўнаса» рэалiзаваў беларус Вячаслаў Глеб.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдалым аказаўся дэбют Эдуарда Занкаўца, новага трэнера мiнскага хакейнага клуба «Дынама», у матчы Адкрытага чэмпiянату Беларусi: каманда ўступiла лi
|
|