Што расце пад яблыняй у вашым садзе
Неяк знаёмы садавод-фермер расказваў, што на самым пачатку справы, калi i сад быў невялiкi, ён з задавальненнем праводзiў доследы па апрацоўцы зямлi пад яблынямi розных гатункаў. У адным выпадку зямлю вакол яблынi замульчыраваў саломай i скошанай улетку травой. У другiм — пад яблыняй пасеяў траву, усё лета траву скошваў i зносiў у кампосную яму. Пад некалькiмi дрэўцамi зямлю палоў. А потым увосень падвёў вынiкi. Самы высокi ўраджай быў атрыманы ў першым выпадку, самы нiзкi — у другiм. На другi год паспрабаваў у якасцi мульчы ўнесцi здробненую масу лубiну, вынiк атрымаўся яшчэ лепшы. Выснову зрабiў канешне — мульчыраваць.
На зялёнае ўгнаенне ў садах можна выкарыстоўваць гарох-пялюшку, чырвоную канюшыну, грэчку, вiка-аўсяную сумесь, на цяжкiх глебах — конскiя бабы, на лёгкiх — сырадэлю. Важная ўласцiвасць гэтых раслiн — яны лёгка пераносяць цень. Да ценевынослiвых культур адносiцца вiка азiмая i фацэлiя. А вось нямецкiя садаводы лiчаць, што цудоўным угнаеннем для прыствольных кругоў дрэў, а таксама памiж ягаднымi культурамi з’яўляецца таксама настурцыя. Дастаткова двух-трох раслiн на адзiн квадратны метр прыствольнага круга. Дайце ёй зацвiсцi. Кветкi i зялёныя плады можна выкарыстаць у ежу. Надземная частка зiмой адамрэ, а каранi, якiя засталiся ў зямлi, прыцягнуць дажджавых чарвякоў. Настурцыю асаблiва рэкамендуюць сеяць пад яблынямi, таму што яна яшчэ адпуджвае зялёную тлю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неяк знаёмы садавод-фермер расказваў, што на самым пачатку справы, калi i сад быў невялiкi, ён з задавальненнем праводзiў доследы па апрацоўцы зямлi п
|
|