Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адмаўляе еўрапейскую сiстэму каштоўнасцяў»
Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, i ў нас адзiныя каштоўнасцi... Захад упершыню паглядзеў на нас аб’ектыўна ў час апошняга нафтавага крызiсу з Расiяй. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю палiтолагу Аляксандру Рару для нямецкай «Diе Wеlt».
Адказваючы на пытанне, цi не зблiзiла Беларусь i Захад спрэчка з Расiяй, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: «Я не ведаю. Але Захад зразумеў: заўтра Расiя можа перакрыць кран i яму». Расiя гуляе сваiмi новымi энергетычнымi «мускуламi» i лiчыць, што зноў можа заваяваць увесь свет. Расiйская элiта стала ганарыстай, аднак гэта зменiцца са спадам цэн на энерганосьбiты, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы заклiкаў «не дэманiзаваць» Уладзiмiра Пуцiна. «Памiж Пуцiным i Лукашэнкам няма нiякай асабiстай варожасцi. Я ведаю Пуцiна як нiхто iншы. Ён адкрыты чалавек, i ў яго светлы розум. Калi ён хоча зноў аб’яднаць славянскi свет, павiнен рабiць гэта па-iншаму», — лiчыць Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, Барыс Ельцын ведаў, «як схiлiць сваiх суседзяў — Украiну i Казахстан — да рэiнтэграцыi. Ён нiколi не злоўжываў сваёй уладай, да таго ж энерганосьбiты былi тады вельмi танныя. Ельцын заўсёды гаварыў аб раўнапраўных адносiнах, i сёння ён заклiкае расiйскае кiраўнiцтва дзейнiчаць больш разумна». Энергетычны канфлiкт з Расiяй паказаў, наколькi Беларусi патрэбны iнвестары з Еўропы i ЗША. «Калi б заходнiя энергетычныя канцэрны мелi долю ў беларускiх энергатранспартных сiстэмах, Расiя не была б у адносiнах да нас настолькi жорсткай», — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, беларуская прамысловая прадукцыя яшчэ ў часы Савецкага Саюза была арыентавана на экспарт у заходнiм напрамку. «Мы павiнны выкарыстоўваць сваё геаграфiчнае становiшча значна лепш. У хуткiм часе будуць распрацаваны канкрэтныя праграмы», — сказаў беларускi лiдар. ЕС i Германiя павiнны займаць больш самастойную пазiцыю адносна Беларусi. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, крытычная заява па вынiках мясцовых выбараў у Беларусi «была загадзя падрыхтавана амерыканцамi, а Еўрасаюз толькi згодна кiваў». Кiраўнiк дзяржавы перакананы, што федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель як старшыня ЕС павiнна праяўляць больш iнтарэсу да Беларусi. «Мы хочам быць стараннымi вучнямi. Я хачу, каб Беларусь калi-небудзь выглядала так, як Германiя або Швецыя. Аднак да гэтага часу Захад нас увесь час адштурхоўваў», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. На рэплiку Аляксандра Рара: «Уладзiмiр Пуцiн сказаў, што Расiя субсiдзiруе 41 працэнт бюджэту Беларусi», — Аляксандр Лукашэнка адказаў: «У Расii разыгрываецца камедыя. Пасля таго, як расiйская грамадскасць задалася пытаннем, чаму Крэмль задушыў сваiх славянскiх братоў, Пуцiну такiм чынам давялося апраўдвацца перад уласным насельнiцтвам. Расiйскае насельнiцтва адмоўна адрэагавала на тое, што нам другi раз з 2004 года перакрылi энергетычны кран. Рускiх i беларусаў аб’ядноўвае кроўнае сваяцтва. У нашых народаў моцнае пачуццё салiдарнасцi, якое жывiцца ўспамiнамi аб Айчыннай вайне. Калi Гiтлер напаў на СССР, Беларусь страцiла трэць свайго насельнiцтва». Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Мы па-ранейшаму выступаем за Саюзную дзяржаву з Расiяй, дзе абедзве дзяржавы былi б раўнапраўныя». «Аднак я нiколi не згаджуся на паглынанне Расiяй Беларусi. Не для таго я ў свой час быў выбраны першым Прэзiдэнтам, каб праз дзесятак гадоў убраць маю краiну з геаграфiчнай карты Еўропы», — заявiў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад сваёй паездкай у Венесуэлу ён звяртаўся за незалежнай парадай. «Захад перш-наперш павiнен адмовiцца ад сярэдневяковай забароны на ўезд беларускiх палiтыкаў у Еўропу. Мы не можам крычаць праз агароджу», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што нядаўна ў Беларусь прыязджаў кiраўнiк Савета Еўропы для таго, каб «пазнаёмiць» з правамi чалавека. «Якiя правы чалавека ён меў на ўвазе? У развiццi такой любiмай вамi свабоды сродкаў масавай iнфармацыi ў нас, магчыма, яшчэ ёсць недахопы, але ЕС павiнен прызнаць, што ў нас людзi могуць адчуваць сябе ў бяспецы. Узровень злачыннасцi ў нас — адзiн з самых нiзкiх у Еўропе, i ў людзей ёсць работа», — заявiў беларускi лiдар. «Еўропа павiнна навучыцца лепш разумець нас. Момант для гэтага цяпер спрыяльны», — перакананы кiраўнiк беларускай дзяржавы. Беларусь дапамагае Еўрасаюзу абараняць яго ўсходнiя гранiцы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Мы затрымлiваем большую частку нелегальных мiгрантаў i злачынцаў, якiя накiроўваюцца ў ЕС з усходу, i вяртаем iх туды, адкуль яны прыбылi. Мы трацiм на гэта значныя фiнансавыя сродкi i з’яўляемся для Еўропы своеасаблiвым абаронным валам. Сёння нелегалы прабiраюцца на захад праз Прыбалтыку i Украiну. А наша гранiца непранiкальная. I як ЕС аддзячвае нас? Эканамiчнымi санкцыямi i пазбаўленнем Беларусi мытных прэферэнцый», — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што страты беларускага боку складаюць $300 млн. «Мы будзем кампенсаваць iх павышэннем транспартных тарыфаў на еўрапейскiя транзiтныя грузы, што паступаюць у Расiю праз нашу тэрыторыю. На гэтых новых пошлiнах мы змаглi б зарабiць да мiльярда долараў, аднак я не хачу новага канфлiкту з ЕС», — падкрэслiў беларускi лiдар. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, «украiнская канстытуцыйная рэформа адкiнула краiну назад у яе развiццi». Гаворачы пра Беларусь у сувязi з гэтым, Прэзiдэнт адзначыў, што пасля распаду СССР наша краiна была парламенцкай рэспублiкай. «350 дэпутатаў хацелi кiраваць краiнай, але нiхто нi за што не адказваў. Яшчэ ледзь-ледзь, i нашы дэпутаты сталi б такiмi ж карумпiраванымi, як сёння ў Расii i Украiне. Зрэшты, у Беларусi сам парламент вырашыў ператварыць краiну ў прэзiдэнцкую рэспублiку. Цяпер становiшча ў нас стабiльнае», — падкрэслiў беларускi лiдар. Сваiмi паводзiнамi Расiя паламала наш Мытны саюз, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. «Мы прымем контрмеры i будзем патрабаваць зямельны падатак за транзiт расiйскiх энерганосьбiтаў па нашай тэрыторыi. У сувязi з гэтым мы паглядзелi, як у прававых адносiнах рэгулюецца транзiт энерганосьбiтаў у Амерыцы. Мы павiнны кампенсаваць рост цэн, якi iнiцыiруе Расiя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў «поўным глупствам» абвiнавачаннi Расii ў тым, што Беларусь купляе расiйскую нафту па нiзкiх цэнах, перапрацоўвае яе i затым перапрадае па цэнах сусветнага рынку. «Мы купляем расiйскую нафту па цэнах сусветнага рынку, мы плацiм за тону нават на 40 долараў больш, чым Украiна, — заявiў беларускi лiдар. — Мы самi спажываем 8 млн. тон, 20 млн. мы перапрацоўваем на нашых нафтаперагонных заводах i прадаём як змазачныя сродкi i гаручае. Таксама з расiйскай нафтай робяць i iншыя вядучыя iндустрыяльныя дзяржавы, у прыватнасцi Германiя». «Расiйскi ўрад збiраўся прадаваць нам газ па цане 200 долараў за тысячу кубаметраў — за тую ж цану, што i Германii. «Газпрам» ужо ў 2004 годзе ўзняў для нас цану ўдвая. Цяпер, праз два гады, новае падваенне цэн. Якая эканомiка можа вытрымаць такое?.. На нас «Газпрам» проста хацеў зарабiць дадатковыя 2 млрд. долараў. За пастаўкi нафты ў Беларусь Расiя раптам запатрабавала выплаты экспартнай пошлiны ў памеры 170 долараў за тону, каб атрымаць яшчэ 3 млрд. долараў. Увогуле — 5 млрд. дадатковага прыбытку! Сёння ўвесь бюджэт Беларусi складае 14 млрд. долараў. З боку Расii гэта быў прымiтыўны, але непрадуманы разлiк!.. Далей: Расiя запатрабавала ад нас на нафту значна больш, чым яна каштуе на сусветным рынку. Рускiя ўвялi сваю экспартную пошлiну, мы следам узнялi транзiтную пошлiну... Дзе тыя мiльярды долараў, якiмi Расiя быццам бы субсiдзiруе нашу эканомiку? Калi б усё так i было, нашы адносiны з Масквой былi б значна лепшымi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што беларускiя апазiцыянеры часцей бываюць на Захадзе, чым дома. «Яны атрымлiваюць на Захадзе грошы i затым вяртаюцца з дапамогай ад заходнiх фондаў. Многiя з iх карумпiраваныя. Як беспрацоўны старшыня партыi, якi заяўляе аб тым, што яго месячны даход складае 100 долараў, можа пабудаваць уласную вiлу? У Германii да яго даўно б наведалася падатковая палiцыя», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, у час нядаўнiх мясцовых выбараў у апазiцыi была магчымасць выступаць па беларускiм тэлебачаннi. «Але сваiмi дрэннымi выступленнямi яны страцiлi падтрымку насельнiцтва i атрымалi на выбарах 1,5 працэнта галасоў», — адзначыў Прэзiдэнт. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Апазiцыя ў Беларусi зусiм не забаронена. Наша iнфармацыйная прастора адкрыта. Еurоnеws, RTVi, Rаdiо Libеrtу, СNN вяшчаюць на нашых частотах на заходнiя грошы. Яны i расiйскiя СМI прастрэльваюць нашу краiну з захаду на ўсход i з усходу на захад. Наша апазiцыя не вылазiць з гэтых СМI». Усе расiйскiя тэлекампанii прытрымлiваюцца адной, устаноўленай зверху лiнii, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у час канфлiкту з Расiяй ён хацеў арганiзаваць прэс-канферэнцыю ў Маскве, каб растлумачыць свой пункт гледжання. Крэмль забаранiў гэту прэс-канферэнцыю. Тады Аляксандр Лукашэнка зусiм адмовiўся ад паездкi. Аляксандр Лукашэнка не выключае, што Беларусь у будучым можа перайсцi на еўра. У гэтым жыццi ўсё магчыма... Мы хацелi б, каб Еўрасаюз адкрыў для нашых тавараў свой унутраны рынак, каб мы маглi там канкурыраваць. Менавiта нямецкiя бiзнэсмены называюць нашу эканомiку больш стабiльнай у параўнаннi з многiмi iншымi ўсходнееўрапейскiмi краiнамi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, Расiя стала навязваць сваю валюту Беларусi, «калi ў Маскве зразумелi, што Лукашэнка не адмовiцца ад незалежнасцi сваёй краiны». «Мы бачым у гэтым каварную задуму адабраць нашу незалежнасць абходным шляхам. Але мы не хочам атрымлiваць свае зарплаты з Крамля. Зрэшты, наш беларускi рубель мацнейшы, чым расiйскi, наша iнфляцыя ўдвая нiжэйшая, чым у Расii. Нiхто ў Беларусi мяне б не падтрымаў, калi б я цяпер здаў нашу валюту», — перакананы беларускi лiдар. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, i ў нас адзiныя каштоўнасцi... Захад упершыню паглядзеў на нас аб’ектыўна ў час апошняга нафтавага крызiсу з Рас |
|