Уладзiмiр СЯМАШКА: «Беларусь праз тры гады будзе актыўна выкарыстоўваць венесуэльскую нафту»
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
ВА ЎРАДЗЕ Аб гэтым заявiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на калегii Мiнiстэрства прамысловасцi.«Мы будзем разбаўляць расiйскую нафту венесуэльскай», — сказаў ён. Развiваючы эканамiчныя адносiны з Венесуэлай, неабходна павялiчыць сустрэчныя патокi сваёй прадукцыi на лацiнаамерыканскi рынак. Пэўныя крокi ў гэтым напрамку ўжо зрабiлi Беларускi металургiчны завод, «Гомсельмаш», МАЗ. «Формула нашага выжыванння ў тым, што мы павiнны ўмець прадаваць сваю працу. Пакуль мы яшчэ не навучылiся гэта рабiць», — лiчыць Уладзiмiр Сямашка. Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная па цане, сэрвiсу i якасцi. Але неабходна здолець прапанаваць сваю прадукцыю на рынку па максiмальнай цане. Цяпер «мы аддаём сваю працу танна», лiчыць Уладзiмiр Сямашка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на калегii Мiнiстэрства прамысловасцi |
|