Новыя памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у цэнах снежня 2006 года для 18 сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк упраўлення комплексных праблем развiцця сацыяльна-працоўнай сферы Мiнпрацы i сацабароны Тамара Рак. Гэтыя нарматывы будуць дзейнiчаць з 1 лютага па 30 красавiка гэтага года.
Сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям’i з чатырох чалавек з 1 лютага гэтага года складае Br265 тыс. 110 у разлiку на месяц (дзеючы ў лiстападзе 2006 года—студзенi 2007 года — Br258 тыс. 570). Гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння права на атрыманне льготных крэдытаў i субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў малых населеных пунктаў. Спецыялiст падкрэслiла, што ў параўнаннi з цяпер дзеючым нарматывам (у цэнах верасня 2006 года) мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям’i з чатырох чалавек павялiчыўся на 2,5 працэнта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у цэнах снежня 2006 года для 18 сацыяльна-дэмаг |
|