ДАI не дрэмле
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Алкаголь i руль — несумяшчальныя. Гэтую iсцiну не жадаюць усведамляць некаторыя аўтааматары.
Як паведамiў начальнiк аддзялення ДАI Мiнскага АУС на паветраным транспарце Аляксандр МАЛЫШЭЎСКI, летась супрацоўнiкi толькi гэтага нешматлiкага падраздзялення (у iм служаць усяго 5 чалавек) выявiлi 23 п’яных вадзiцеляў. Паводле слоў маёра Малышэўскага, некаторыя вадзiцелi памылкова лiчаць, што за межамi населеных пунктаў Дзяржаўтаiнспекцыя не вельмi пiльна сочыць за парадкам на дарогах. Таму падчас выездаў на прыроду такiя асобы не прытрымлiваюцца «сухога закону», аб чым пазней моцна шкадуюць. Сярод затрыманых аматараў выпiць за рулём пераважалi маладыя жыхары сталiцы. Адметна, што большасць гэтых прыхiльнiкаў Бахуса не так даўно атрымалi вадзiцельскiя пасведчаннi, з якiмi давялося развiтацца на некалькi гадоў ды яшчэ i заплацiць штраф у памеры 20 базавых велiчынь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алкаголь i руль — несумяшчальныя. Гэтую iсцiну не жадаюць усведамляць некаторыя аўтааматары
|
|