У Беларусi летась выдадзена 5,3 кнiгi i брашуры на аднаго жыхара
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА
Адпаведны паказчык 2005 года складаў 4,1. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Iгар Лапцёнак.
Паводле яго слоў, у апошнiя пяць гадоў намецiлася ўстойлiвая тэндэнцыя пашырэння асартыменту прадукцыi пры росце тыражоў. Так, у 2006 годзе выдадзена 11 тыс. 569 назваў кнiжнай прадукцыi тыражом 52 млн. экзэмпляраў, што на 7,3 працэнта i 29 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе. На беларускай мове выпушчана 827 назваў кнiг i брашур тыражом 4,56 млн. экзэмпляраў, што ў параўнаннi з мiнулым годам менш па назвах на 16,6 працэнта, але больш па тыражу на 57 працэнтаў. Лiтаратура на беларускай мове займае 7 працэнтаў ад усёй колькасцi выпушчанай у рэспублiцы выдавецкай прадукцыi i 8,8 працэнта ад яе агульнага тыражу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны паказчык 2005 года складаў 4,1. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Iгар Лапцёнак |
|