ГУУС Мiнгарвыканкама мяняе графiк прыёму грамадзян
БЕЛТА
З пачатку наступнага тыдня змяняецца графiк прыёму грамадзян у структурных падраздзяленнях упраўлення па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязей сталiчнай мiлiцыi.
У прыватнасцi, з 29 студзеня ўсе гэтыя аддзелы ў раённых упраўленнях унутраных спраў сталiцы будуць працаваць у наступным рэжыме: аўторак, пятнiца з 11 да 20 гадзiн (абед — з 15.00 да 16.00); серада, субота — з 8 да 17 гадзiн (абед — з 13.00 да 14.00). Выхадныя — нядзеля, панядзелак. Прыём грамадзян непасрэдна ва ўпраўленнi па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама будзе ажыццяўляцца па панядзелках, аўторках, серадах i пятнiцах з 9 да 18 гадзiн (абед — з 13.00 да 14.00). Выхадныя — субота, нядзеля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку наступнага тыдня змяняецца графiк прыёму грамадзян у структурных падраздзяленнях упраўлення па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама |
|