Шаснаццатае дзiця ў сям’i Камашавых
Барыс ПРАКОПЧЫК
У самай вялiкай на Гродзеншчыне сям’i Рымы i Васiля Камашавых нарадзiлася шаснаццатае дзiця. У радзiльным аддзяленнi Гродзенскай бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi гэта, дарэчы, сёлета была ўжо сотая знамянальная падзея.
Нованароджаны важыў 3550 грамаў, iмя выбiралi ўсiм сямейным «саветам». Аляксандр стаў восьмым хлопчыкам у сям’i i, такiм чынам, устаноўлены колькасны «парытэт» з дзяўчатамi. Дванаццаць дзяцей Рымы i Васiля Камашавых нарадзiлiся ў Казахстане, а яшчэ чацвёра — ужо ў Беларусi, куды яны пераехалi на пастаяннае месца жыхарства. Дзяржава падтрымала iх iльготным крэдытам на пакупку дома ў горадзе Скiдалi Гродзенскага раёна, прычым шматдзетная сям’я за яго не плацiла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самай вялiкай на Гродзеншчыне сям’i Рымы i Васiля Камашавых нарадзiлася шаснаццатае дзiця |
|