Цана абгону: у аварыi пад Бялынiчамi загiнулi 4 чалавекi, з iх — двое дзяцей
Iлона Iванова
У мiнулую суботу ў Бялынiцкiм раёне адбылася страшная аварыя — лабавое сутыкненне аўтамабiляў, у вынiку якога загiнулi на месцы двое дзяцей i двое дарослых.
Паводле iнфармацыi Магiлёўскай абласной Дзяржаўтаiнспекцыi, а 18-й гадзiне 27-гадовы жыхар Мiнска, рабочы МАЗа, ехаў на аўтамабiлi «Мазда» ў накiрунку Магiлёва. На 140-м кiламетры аўтадарогi «Мiнск—Магiлёў» ён пайшоў на абгон, але пры гэтым не ўпэўнiўся, што сустрэчная паласа свабодная. Адбылося сутыкненне з сустрэчным аўтамабiлем ВАЗ-2105. У вынiку ў пятай мадэлi «Жыгулёў» 4 чалавекi загiнулi на месцы: гэта двое дзяцей — дзяўчынка 2004 года нараджэння i хлопчык, якому менавiта ў той дзень споўнiлася 13 гадоў, а таксама двое дарослых — мужчына 1970 года нараджэння i 33-гадовая жанчына. У машыне засталiся жывыя тры пасажыры: два мужчыны, якiя атрымалi траўмы, i 32-гадовая жанчына, якая была за рулём i страцiла ў вынiку аварыi мужа i дзiця. У ДАI гавораць, што жыццё дваiм вадзiцелям — як у «Жыгулях», так i ў «Маздзе», выратавалi прышпiленыя рамянi бяспекi. У аўтамабiлi «Мазда» пацярпела ў вынiку аварыi 5-месячная дзяўчынка, якая з цялеснымi пашкоджаннямi была шпiталiзаваная разам з мацi. У дачыненнi да вадзiцеля «Мазды» распачата крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу ў Бялынiцкiм раёне адбылася страшная аварыя — лабавое сутыкненне аўтамабiляў, у вынiку якога загiнулi на месцы двое дзяцей i двое дар
|
|