«Народнае апалчэнне» супраць самагонаварэння
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Парадак у доме Летась па тэлефонах «гарачай лiнii» ў мiлiцэйскiя падраздзяленнi Мiнскай вобласцi паступiла больш за 1300 паведамленняў аб фактах незаконнага вырабу i продажу алкагольнай прадукцыi.На Мiншчыне з самагонаварэннем iдзе бязлiтасная вайна. Прычым вайна — народная. У тым сэнсе, што вялiкую дапамогу мiлiцыi ў выяўленнi падпольных «мiнi-заводаў» па вытворчасцi «сiвухi» аказваюць шараговыя грамадзяне. Як паведамiў начальнiк упраўлення аховы правапарадку УУС Мiнаблвыканкама Вадзiм Сiняўскi, за мiнулы год у мiлiцэйскiя падраздзяленнi рэгiёна паступiла больш за 1300 паведамленняў аб фактах незаконнага вырабу i продажу алкагольнай прадукцыi. Не ўсе факты пацвярджаюцца. Аднак мiлiцыя iмгненна рэагуе на такую iнфармацыю. Летась менавiта дзякуючы «сiгналам» пiльных грамадзян былi выяўлены i знiшчаны больш за 70 «мiнi-заводаў», на якiх была наладжана масавая вытворчасць самагону. А знайсцi такiя «прадпрыемствы» вельмi няпроста. Самагоншчыкi працуюць ва ўмовах строгай канспiрацыi. «Цэхi» па вытворчасцi «сiвухi» абсталёўваюцца ў падвалах прыватных дамоў, гаражоў. Нямала падпольных «мiнi-заводаў» выяўляецца ў лясах. Увогуле, летась мiлiцыянеры са сталiчнай вобласцi знайшлi i знiшчылi больш за 1 тысячу самагонных апаратаў i 146 падпольных «сiвушных цэхаў». Пра дакладныя маштабы вытворчасцi «барматухi» i iншага сурагату ў нашай краiне можна толькi здагадвацца. Бо толькi мiлiцыянеры з Мiншчыны канфiскавалi больш за 21,5 тысячы лiтраў самагону i больш за 325 тысяч лiтраў фальсiфiкаваных напояў, а таксама амаль 160 тысяч лiтраў брагi. Нягледзячы на тое, што мiлiцыя з дапамогай свядомых грамадзян вядзе бязлiтасную барацьбу з самагоншчыкамi, дасягнуць поўнай перамогi над падпольнымi вытворцамi спiртных напояў яшчэ не ўдалося. Узровень алкагалiзацыi насельнiцтва вобласцi застаецца даволi высокiм. І гэта аказвае негатыўны ўплыў на крымiнагенную сiтуацыю. Падпалкоўнiк Сiняўскi падкрэслiў, што ў рэгiёне прыкладна кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца менавiта ў нецвярозым стане. А ў сельскай мясцовасцi на рахунку выпiвох амаль палова наўмысных забойстваў, столькi ж згвалтаванняў i трэць цяжкiх цялесных пашкоджанняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась па тэлефонах «гарачай лiнii» ў мiлiцэйскiя падраздзяленнi Мiнскай вобласцi паступiла больш за 1300 паведамленняў аб фактах незаконнага вырабу i
|
|