Дырэктар ЗАТ «Забудова-Брэст» прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волi
Кар. БЕЛТА
Уступiў у сiлу прыгавор у адносiнах да дырэктара ЗАТ «Забудова-Брэст» С.А. Касько, якi прызнаны вiнаватым у вымаганнi i атрыманнi хабару, паведамiлi ў рэспублiканскай пракуратуры. Кiраўнiк прадпрыемства быў затрыманы ў красавiку 2006 года ў сваiм кабiнеце пры атрыманнi хабару ў суме $5 тыс. У гэты ж дзень пракуратурай Ленiнскага раёна г. Брэста ў адносiнах да яго была ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). У ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвiнавачваны вымагаў грошы ў прадпрымальнiка за продаж яму ва ўласнасць гандлёвага павiльёна на будаўнiчым рынку, якi належаў гэтаму прадпрыемству. Удалося выявiць яшчэ шэсць эпiзодаў атрымання хабару. Сума незаконнага абагачэння склала больш за Br121 млн. Прысуд — да 6 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уступiў у сiлу прыгавор у адносiнах да дырэктара ЗАТ «Забудова-Брэст» С.А. Касько, якi прызнаны вiнаватым у вымаганнi i атрыманнi хабару, паведамiлi ў |
|