Забойства антыквара
БЕЛТА
У Давiд-Гарадку Столiнскага раёна ў сваiм доме са звязанымi рукамi, траўмамi i тэрмiчнымi апёкамi галавы i спiны быў знойдзены труп пенсiянера, 1936 года нараджэння. Злачынцы выкралi калекцыi залатых, сярэбраных i медных манет царскай Расii, Рэчы Паспалiтай, ЗША, РСФСР рознага намiналу, а таксама 8—10 штук старадаўнiх кiшэнных гадзiннiкаў, адны з якiх былi залатымi, а астатнiя сярэбранымi, сярод iх маркi «Павел Бурэ» i «Мозер». Акрамя таго, выкрадзены сярэбраныя чаркi ў колькасцi каля 20 штук з гравiроўкамi ў выглядзе польскiх касцёлаў i кветак, а таксама некалькi залатых пярсцёнкаў-пячатак, залаты ланцужок сярэдняй таўшчынi, на якiм кулон з выявай Дзевы Марыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Давiд-Гарадку Столiнскага раёна ў сваiм доме са звязанымi рукамi, траўмамi i тэрмiчнымi апёкамi галавы i спiны быў знойдзены труп пенсiянера, 1936 г |
|