«Сесiя» з рэкордамСпорт-тайм Рэкордную колькасць узнагарод заваявалi беларускiя спартсмены-студэнты на 23-й зiмовай Унiверсiядзе ў iтальянскiм Турыне — 14 (8 залатых, 2 сярэбраныя i 4 бронзавыя). У агульнакамандным медалёвым залiку наша краiна заняла чацвёртае месца. На мiнулай Унiверсiядзе ў Iнсбруку на рахунку беларусаў было толькi пяць узнагарод — без «золата».ПЛАЦIНI ЎЗНАЧАЛIЎ УЕФА Новым прэзiдэнтам Еўрапейскага саюза футбольных асацыяцый стаў 51-гадовы Мiшэль Плацiнi, вядомы ў мiнулым футбалiст i трэнер зборнай Францыi. На кангрэсе УЕФА ў Дзюсельдорфе ён набраў 27 галасоў, а швед Ленарт Юхансан (ён узначальваў УЕФА з 1990 года) — 23. Новы кiраўнiк выступае за скарачэнне прадстаўнiцтва клубаў з Англii, Iталii, Iспанii ў Лiзе чэмпiёнаў i прадастаўленне большай колькасцi месцаў скандынаўскiм камандам i дружынам з Усходняй Еўропы. МIРНЫ ЎСТУПIЎ У ДВУХ ФIНАЛАХ На адкрытым чэмпiянаце Аўстралii Максiм Мiрны i Вiкторыя Азаранка ўступiлi ў фiнале змешанага разраду канадцу Дэнiэлу Нестару i расiянцы Алене Лiхаўцавай — 4:6, 4:6. I ўсё ж выхад у гэту стадыю тэнiснага турнiру стаў для беларускiх спартсменаў лепшым дасягненнем у мiксце. Прайграў Мiрны і ў галоўным паядынку i ў пары са шведам Йонасам Б’ёркманам: мацнейшымi аказалiся браты Боб i Майк Браяны — 5:7, 5:7.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкордную колькасць узнагарод заваявалi беларускiя спартсмены-студэнты на 23-й зiмовай Унiверсiядзе ў iтальянскiм Турыне — 14 (8 залатых, 2 сярэбраныя
|
|