Акрамя бружмелю пацярпелых пакуль няма
Сяргей РАСОЛЬКА
Як мы пiсалi раней, анамальна цёплае надвор’е канца мiнулага — пачатку гэтага года справакавала некаторыя дрэвы «выкiнуць» пупышкi. Згодна з меркаваннем спецыялiстаў, у выпадку наступлення маразоў гэта магло мець негатыўныя наступствы для тых жа пладовых культур, найперш костачкавых. I вось такое доўгачаканае для людзей панiжэнне тэмпературы адбылося...
— Аднак дрэвам, якiя зараз знаходзяцца ў стане глыбокага спакою, яно нiчым не пагражае, — патлумачылi нам у аддзеле тэхналогii пладаводства РУП «Iнстытут пладаводства Нацыянальнай акадэмii навук». — Напярэдаднi плюсавыя тэмпературы былi не такiмi ўжо i высокiмi, а пахаладанне, наадварот, згодна з прагнозамi сiноптыкаў, абяцае быць не вельмi моцным i працяглым. Ды i сонечных дзён было не так шмат. Пэўныя праблемы тэарэтычна могуць узнiкнуць у лютым, калi будзе больш святла, на якое пачнуць рэагаваць дрэвы. Паводле слоў спецыялiстаў, зараз костачкавыя культуры адчуваюць сябе добра нават у горадзе. У садах, калi ўвосень садаводы абклалi дрэвы перапрэлым гноем, сiтуацыя таксама не выклiкае трывогi. Адзiнае, нават зараз маладыя дрэўцы — вiшню, алычу, але найперш абрыкосы i персiкi — можна разам з кронай накрыць спандбондам. Хоць вельмi вялiкiх маразоў сiноптыкi не прагназуюць. А вось што датычыцца бружмелю (жимолости), дык ужо зараз можна гаварыць пра ўрон: паколькi ён хутчэй за iншых выйшаў са стану спакою, культура вымерзла...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы пiсалi раней, анамальна цёплае надвор’е канца мiнулага — пачатку гэтага года справакавала некаторыя дрэвы «выкiнуць» пупышкi
|
|