21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падаткам не абкладаюцца...

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Пытальнік

«Я вучуся ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязi на платнай форме навучання. За вучобу плацяць, зразумела, бацькi. Аднак у мяне былi невялiкiя даходы ад практыкi. Цi магу я самастойна падаць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе з мэтай атрымаць падатковыя вылiкi, звязаныя з атрыманнем платнай адукацыi. Мне яшчэ не споўнiлася 18 гадоў».

Як патлумачылi рэдакцыi ва ўпраўленнi падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах, дэкларацыю трэба падаваць пры наяўнасцi даходаў, якiя абкладаюцца падаходным падаткам. Даходы ж, атрыманыя навучэнцамi агульнаадукацыйных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў за выкананыя iмi работы, звязаныя з вучэбна-вытворчым працэсам, згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў», не падлягаюць падаткаабкладанню. Гэта ж адносiцца i да даходаў удзельнiкаў студэнцкiх атрадаў, што ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi краiны — за працу ў складзе такiх атрадаў. Такiм чынам, падстаў для падачы дэкларацыi няма.

Сацыяльнаму падатковаму вылiку падлягаюць сумы, выплачаныя плацельшчыкамi-бацькамi за навучанне сваiх дзяцей (плацельшчыкам-апекуном, плацельшчыкам-папячыцелем — за навучанне сваiх падапечных) ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь пры атрыманнi iмi першай вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Такiм чынам, падатковая льгота можа быць улiчана пры падачы дэкларацыi бацькамi навучэнца. Акрамя яе плацельшчык мае права, у адпаведнасцi з артыкулам 13 памянёнага вышэй Закона, на атрыманне стандартных падатковых iльгот. У прыватнасцi, у памеры адной базавай велiчынi за кожны месяц падатковага перыяду, у памеры дзвюх базавых велiчынь на кожнае дзiця да 18 гадоў i (або) кожнага ўтрыманца за кожны месяц падатковага перыяду. Акрамя гэтага, можа быць прадастаўлены стандартны падатковы вылiк у памеры 10 базавых велiчынь за кожны месяц падатковага перыяду. Ён прадастаўляецца наступным катэгорыям плацельшчыкаў: фiзiчным асобам — iнвалiдам I i II груп незалежна ад прычын iнвалiднасцi, iнвалiдам з дзяцiнства, дзецям-iнвалiдам да 18 гадоў. Плацельшчыкам, якiя адносяцца да дзвюх i больш катэгорый, стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца ў памеры, якi не перавышае 10 базавых велiчынь за кожны месяц падатковага перыяду.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я вучуся ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязi на платнай форме навучання. За вучобу плацяць, зразумела, бацькi. Аднак у мяне былi невялiкiя даходы ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика