21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе гавораць грошы, музы маўчаць...

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Скандал

Вечарам у сераду ў Iнтэрнэце нечакана выбухнула iнфармацыйная «бомба»: Дзмiтрыю Калдуну забараняюць ехаць на «Еўрабачанне». Прычым не Белтэлерадыёкампанiя, якая ўваходзiць у Еўрапейскi вяшчальны саюз i адзiная мае права прадстаўляць нашу краiну на конкурсе, — а Нацыянальная музычная карпарацыя, у якую ўваходзiць прадзюсар беларускага спевака Вiктар Дробыш.

Частка СМI тут жа абвясцiла канфлiкт «пачаткам музычнай вайны памiж Расiяй i Беларуссю». Другiя ўбачылi ў канфлiкце жаданне расiйскага боку (а ў лiку акцыянераў НМК — Першы канал, якi афiцыйна прадстаўляе Расiю на «Еўрабачаннi») выдалiць магчымага канкурэнта Дзiмы Бiлана. Трэцiя катэгарычна заявiлi — гэта пiар, розыгрыш, i не больш за тое. Эксперты найбольш аўтарытэтнага Iнтэрнэт-рэсурсу ЕSСKаz.соm, прысвечанага «Еўрабачанню», паведамiлi, што кiраўнiцтва НМК у якасцi прычыны забароны назвала Дзмiтрыя Калдуна «прафесiйна не падрыхтаваным да такога адказнага мерапрыемства». Афiцыйны каментарый з офiса НМК быў толькi адзiн — «Без каментарыяў». Сам Дзiма сказаў толькi, што на конкурс ён усё ж едзе i адмаўляцца ад удзелу не збiраецца. Адзiны разгорнуты i ўзважаны каментарый даў «Звяздзе» выканаўчы прадзюсар дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампанii Дзмiтрый Баранаў.

— Iнфармацыя, якая распаўсюджана ў Iнтэрнэце, — гэта няпраўда, «вутка», — супакоiў нас суразмоўца. — Лiтаральна сёння ранiцай мы сазвоньвалiся з Масквой, абмяркоўвалi пытаннi творчага характару. Раней сустракалiся з Янай Рудкоўскай, Фiлiпам Кiркоравым...

— Вы назвалi Яну Рудкоўскую — значыць, прадзюсарскi цэнтр Дзiмы Бiлана ўсё ж падтрымлiвае нашага выканаўца?

— Так, але не на дагаворнай аснове, а выключна па ўласнаму жаданню. Яна Рудкоўская сказала, што проста гатова дапамагчы беларускаму канкурсанту парадай, перадаць пэўны назапашаны вопыт, так бы мовiць, стратэгiю поспеху. Сваю лепту ўносiць i Фiлiп Кiркораў. Але я хачу падкрэслiць, што, па сутнасцi, Белтэлерадыёкампанiя — адзiны арганiзатар, якi прадстаўляе беларускага ўдзельнiка на конкурсе, а ўсе астатнiя ўзгадняюцца з нашымi прапановамi.

Гэтаксама Дзмiтрый Баранаў паведамiў, што беларускага канкурсанта гатовыя ўбачыць у сябе ў рамках прома-туру многiя краiны — плануецца, што агульная iх колькасць дасягне 25. Першай стане Iспанiя, дзе Дзмiтрый Калдун выступiць ужо 3 лютага. Карацей, падрыхтоўка iдзе поўным ходам, а ўзнiкаючыя пытаннi вырашаюцца ў рабочым парадку. Пры гэтым усю фiнансавую падтрымку праекта забяспечвае беларускi бок — а гэта значыць, што расiйскiя Понцii Пiлаты ад шоу-бiзнэсу папросту ўмылi рукi.

Мiж тым, пакуль БТРК адмаўляе iснаванне канфлiкту ўвогуле, адна непрыемная навiна ўсё ж пацвердзiлася. Аўтар слоў песнi «Wоrk Yоur Mаgiс» Карэн Кавалеран змясцiў на сваiм афiцыйным сайце паведамленне, што ён ЗАБАРАНЯЕ выкарыстоўваць свой тэкст i назву песнi. Тлумачэнне прычыны цьмянае i нейтральнае — «у сувязi з нездаровай абстаноўкай, якая склалася ў апошнiя днi вакол беларускага ўдзельнiка». Па чутках, Кавалеран папросту пасварыўся з аўтарам музыкi — Фiлiпам Кiркоравым; але апошнюю i абсалютна праўдзiвую iнстанцыю, як бачым, у гэтым скандале наўрад цi ўдасца знайсцi. Паводле слоў кіраўніка праекта «ЕўраФэст» Аляксандра Ціхановіча, такі варыянт падзей быў прадугледжаны. Новы тэкст песні ўжо заказаны грэчаскаму аўтару. Але да 22 сакавіка, пакуль доўжыцца праект, Беларусь можа і будзе выкарыстоўваць «Work Your Magic». Па-чалавечы спачуваем Дзмiтрыю Калдуну — «Еўрабачанне» яшчэ не пачалося, а ён ужо з галавой акунуўся ў брудныя разборкi шоу-бiзнэсу. I наўрад цi самая светлая магiя i моцная харызма дапамогуць маладому спеваку выйграць у чужой гульнi — гульнi грошай, амбiцый i Бог ведае чаго яшчэ.

I артысту, i публiцы застаецца хiба што запасцiся цярпеннем i спадзявацца на лепшае. Беларусь жа, незалежна ад выступлення ў паўфiнале «Еўрабачання», паспела ўсё-такi паставiць адзiн рэкорд: сёлетнi наш нацыянальны адбор — самы скандальны за ўсю гiсторыю ўдзелу краiны ў конкурсе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у сераду ў Iнтэрнэце нечакана выбухнула iнфармацыйная «бомба»: Дзмiтрыю Калдуну забараняюць ехаць на «Еўрабачанне»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика