21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мова наша — наш анёл

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пошта: я думаю так

Школьны сад з чайнымi плантацыямi i экзатычнымi раслiнамi — гэта не толькi вучэбна-доследныя i навуковыя даследаваннi школьнiкаў Залескай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна, але i самасцвярджэнне вучняў. Яны з задавальненнем займаюцца абнаўленнем гатункаў — персiкi, абрыкосы i алыча, якiя яны атрымалi, не горшыя за паўднёвых сабратоў. Акрамя таго, на прышкольным участку ёсць чатыры вуллi, плантацыя лекавых раслiн i свой мiнi-заапарк. А летась, акрамя рэдкiх паўлiнаў i фазанаў, у заапарку з’явiлiся i страусы — даўняя мара дырэктара школы Валянцiны Еўтушэнка. Яны хутка ператварылiся з птушанят у трохметровых прыгажуноў, якiя ў час лiрычнага настрою з задавальненнем танцуюць вальс. Палюбавацца на гэта вiдовiшча збiраюцца многiя жыхары Залесся.

Дзiця — усяму пачатак i ўсяму працяг. А, як вядома, добры пачатак — вечны пачатак. Чалавек вырастае па меры таго, як растуць яго дзецi. Краiна квiтнее па меры таго, як расце i развiваецца яе маладое пакаленне, фармiруецца яго патрыятычна-грамадзянскi патэнцыял, адшлiфоўваюцца маральна-духоўныя якасцi кожнага i ўсiх. У працэсе адраджэння духоўнасцi настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры належыць адна з галоўных роляў, бо яны з’яўляюцца носьбiтамi традыцый i культуры беларускага народа, яны праваднiкi памiж вучнямi i тымi моўна-лiтаратурнымi сродкамi, якiмi забяспечылi нас нашы продкi.

Мне вельмi пашанцавала, што я вучуся ў гiмназii-каледжы № 24. Менавiта ў гэтай навучальнай установе мне давялося сустрэць сапраўдных настаўнiкаў, якiя самааддана выконваюць сваю працу. Яны робяць усё магчымае, каб вучням было цiкава вывучаць iх прадметы, каб была магчымасць павысiць сваю культуру, iнтэлект, духоўнасць.

Асаблiвую ўвагу я б хацела спынiць на сваiм класным кiраўнiку i настаўнiцы беларускай мовы i лiтаратуры Людмiле Аляксандраўне Афанасьевай. Яе добрыя вочы, ласкавы позiрк, разумныя парады не адзiн раз дапамагалi мне i маiм аднакласнiкам вырашыць нейкiя пытаннi i ў вучобе, i ў адносiнах памiж сабой. Яна вельмi любiць беларускую мову i аддана стараецца перадаць гэтую любоў нам.

Сваёй задачай настаўнiкi нашай установы лiчаць не толькi ўзброiць вучняў глыбокiмi i трывалымi ведамi, але i сфармiраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя якасцi, выхаваць патрыятызм, развiць творчае мысленне, пазнавальную актыўнасць, уменне самастойна карыстацца рознымi крынiцамi iнфармацыi, арыентавацца ў падзеях сённяшняга дня. Такiм чынам, на ўроках яны вучаць i адначасова выхоўваюць, прывiваюць любоў да роднай мовы i культуры.

На нас, i асаблiва на моладзь, вельмi моцна ўплывае сённяшнi практычны, рацыянальны па сваiм характары час, ствараючы дэфiцыт пачуццяў. Гэта прыводзiць да многiх бед, i мы ўсё больш пераконваемся, што чалавек не можа абысцiся без душэўнасцi i даверу, гневу i спачування, непрымiрымасцi i мiласэрнасцi. Павышэнне духоўна-маральнай культуры маладога пакалення — адна з самых надзённых задач настаўнiкаў. Народнае, мудрае, спадчыннае — вось што ў першую чаргу дапаможа маладым душам не проста стаць вiдушчымi, але i надзялiць неацэнным дарам прадбачання, духоўнасцi. Чым раней дзiця адчуе непаўторнасць роднай мовы, пачне само ёю карыстацца, тым лягчэй яно будзе ўспрымаць каларыт беларускай культуры. Вiдавочна, што мiсiя настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры — надзвычай адказная, бо менавiта ён павiнен дапамагчы сённяшняму пакаленню маладых беларусаў асэнсаваць сваё месца i прызначэнне ў бясконцым ланцугу быцця народа, далучыць да яго спрадвечных поглядаў на дабро i зло — на ўсё тое, што складае сутнасць нашага этнасу.

Таму мне вельмi прыемна было даведацца, што ў 2006 годзе мой класны кiраўнiк i настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Афанасьева Людмiла Аляксандраўна разам з настаўнiкамi нашай гiмназii Мiсуновай Iрынай Мiхайлаўнай, Цыркун Таццянай Уладзiмiраўнай, Галахавай Кацярынай Аляксандраўнай прыняла ўдзел у праекце «Духоўна-маральнае, патрыятычнае i грамадзянскае выхаванне асобы сродкамi беларускай мовы i лiтаратуры» ў рамках праекта «Мы адной табе належым, Беларусь мая!», арганiзаванага Камiтэтам па адукацыi Цэнтральнага раёна. Вельмi прыемна было даведацца, што настаўнiкi нашай гiмназii дастойна абаранiлi гэты праект i былi названы лепшымi. За гэтым поспехам стаяць некалькi гадоў неадрыўнай i цяжкай працы. За час падрыхтоўкi настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры праводзiлi сярод дзяцей апытаннi, даследавалi каштоўнасцi вучняў па наступных крытэрыях: чалавек, сям’я, праца, веды, культура, Айчына, зямля, мiр, здароўе. Вывучалi многа спецыяльнай лiтаратуры.

Мэта праекта — распрацоўка сiстэмы работы па выхаванню духоўна-маральнай асобы сродкамi беларускай мовы i лiтаратуры. «Лёс беларускай мовы карэнным чынам залежыць ад таго, цi стане яна роднай найперш у школе. А для гэтага трэба iмкнуцца да таго, каб вучэбная дзейнасць школьнiкаў на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры была для iх асобасна-значнай, а не фармальнай», — такое меркаванне выказала Людмiла Аляксандраўна, абараняючы праект.

Настаўнiцы — удзельнiцы праекта выказалi ў сваёй працы адносiны да роднай краiны i мовы. Напрыклад:

«Мы жывём у цудоўнай краiне, нам ёсць што шанаваць i любiць, чым ганарыцца» (К.А. Галахава).

«Беларуская зямля — захавальнiца народа, якi тут жыве. Беларускi край — у мiнулым шматпакутная i гераiчная зямля» (I.М. Мiсунова).

«Мова iснавала даўно, а да нас з’явiлася ў выглядзе анёла — прасiла памяцi, цяпла, шанавання» (Т.У. Цыркун).

«Мы, настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры, у сваёй працы i творчых пошуках ажыццяўляем мары, iдэi, спадзяваннi славутых сыноў Айчыны з надзеяй на тое, што побач з iмёнамi вялiкiх беларусаў мiнулага з’явяцца iмё-ны цяперашнiх адкрывальнiкаў нязведанага» (Л.А. Афанасьева).

I яны не памыляюцца. Творчыя зярняты залатыя прарастаюць у душах iх выхаванцаў. I сведчаннем гэтага з’яўляюцца выдадзеныя зборнiкi вершаў Осiка Дзмiтрыя, Казлова Рамана, Пронiнай Марыi, Борыс Алены, Шаўцова Вiктара, Трыч Аляксандры. Усе гэтыя маладыя паэты з’яўляюцца навучэнцамi гiмназii-каледжа № 24. Хочацца пажадаць iм поспехаў, i каб iх iмёны ведалi як iмёны знакамiтых сучасных паэтаў.

Настасся ХАДАСЕВIЧ,

вучанiца МДЛ гiмназii- каледжа № 24, г. Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьны сад з чайнымi плантацыямi i экзатычнымi раслiнамi — гэта не толькi вучэбна-доследныя i навуковыя даследаваннi школьнiкаў Залескай сярэдняй шко
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика