Кiй у гульнi
Ірына ПРЫМАК
У Мiнску праходзiць першы этап Кубка Еўропы па пiрамiдзе.
У самых папулярных спаборнiцтвах па рускаму бiльярду выступiць звыш 150 майстроў кiя. Сярод iх — чэмпiёны Еўропы Аляксандр Паламар, Кiрыл Анiшчанка, Настасся Лупава, Алена Русакова, чэмпiёны i прызёры сусветнага першынства Яраслаў Вiнакур, Iлья Кiрычкоў, Ганна Мажырына, Жанна Шматчанка, Алена Бунас, Яўген Курта. Кубак Еўропы арганiзаваны па прыкладу еўратураў па пулу: удзельнiчае любы жадаючы, на працягу года адбываецца чатыры этапы, па вынiках якiх адбiраюцца 32 мацнейшыя, яны i змагаюцца за галоўны прыз. Упершыню Кубак Еўропы па пiрамiдзе быў разыграны ў 2005 годзе. Першым уладальнiкам трафея стаў украiнец Аляксандр Бойка. Дарэчы, летась спаборнiцтвы сталi праводзiцца асобна памiж мужчынамi i жанчынамi. У розны час на п’едэстал уздымалiся беларусы Яўген Курта, Уладзiслаў Васiленка, Алена Бунас i Вiялета Клiмава. Прызёры i пераможца сёлетняга першага этапу стануць вядомыя ў нядзелю: а 12-й гадзiне пачнецца жаночы фiнал, а 14-й — мужчынскi. Пачынаючы з чвэрцьфiналу, гульнi праводзяцца ў фiзкультурна-аздараўленчым комплексе «Атлант» (вул. Сапёраў, 5). Уваход бясплатны. ДЗЕВЯТАЯ РАКЕТКА СУПРАЦЬ ДВАНАЦЦАТАЙ Капiтан мужчынскай тэнiснай зборнай Беларусi Дзмiтрый Татур назваў склад каманды на матч 1/8 розыгрышу Кубка Дэвiса, што пройдзе ў сталiчным манежы 9—11 лютага: 29-гадовы Максiм Мiрны (55-е месца ў адзiночным разрадзе сусветнага рэйтынгу i 1-е ў парным), 28-гадовы Уладзiмiр Валчкоў (729 i 1085 ракетка), 18-гадовы Павел Катляроў (856-ы i 1311-ы) i 19-гадовы Сяргей Тарасевiч (936-ы i 609-ы). У складзе шведскай дружыны — 22-гадовы Робiн Содэрлiнг (26-ы i 315-ы), 34-гадовы Йонас Б’ёркман (46-ы i 2-i), 31-гадовы Томас Юхансан (104-ы i 135ы) i 32-гадовы Сiмон Аспелiн (без адзiнага рэйтынгу ў адзiночным разрадзе i 18-е месца ў парным). У рэйтынгу Кубка Дэвiса беларусы займаюць 9-ю пазiцыю, а сапернiкi са Швецыi — 12-ю. Аднак скандзiнавы сем разоў заваёўвалi Кубак i пяць разоў гулялi ў фiнале. Найвышэйшае ж дасягненне нашай каманды — выхад у паўфiнал у 2004-м. «МАЛАДЗЁЖКА» СТАЛА ДРУГОЙ У КАТАРЫ Маладзёжная зборная Беларусi па футболу заняла другое месца на турнiры ў Катары. У фiнале нашы iгракi ўступiлi егiпцянам — 1:4, хоць да 83-й хвiлiны лiк быў нiчыйным, ды i першы мяч забiў беларус Кiсляк (з пенальцi). Нагадаем, што ў спаборнiцтвах выступала сем зборных з трох кантынентаў, прычым беларуская дружына была скамплектавана з юнакоў ва ўзросце на год маладзейшых за сваiх сапернiкаў. ЦУДА-ГОЛ НЕ ВЫРАТАВАЎ ЦСКА Гол паўабаронцы маскоўскага футбольнага клуба ЦСКА Юрыя Жыркова ў вароты нямецкага «Гамбурга» прызнаны лепшым мячом Лiгi чэмпiёнаў на групавым этапе. Аб гэтым паведамiў афiцыйны часопiс самага прэстыжнага еўрапейскага клубнага турнiру. Нагадаем, што Жыркоў забiў гол на 65-й хвiлiне: прыняў перадачу ў цэнтры поля i на шляху да варот сапернiка перагуляў чатырох iгракоў i галкiпера «Гамбурга» i трапiў у пустую «рамку». Праўда, аўтар цуда-гола не выратаваў сваю каманду ад паражэння. Армейцы не выйшлi ў 1/8 фiналу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску праходзiць першы этап Кубка Еўропы па пiрамiдзе |
|